Кафедра спеваў

Трухан-Багданава Дзіна Аляксееўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2001, клас прафесара Л. Я. Колас), там жа пад яе кіраўніцтвам магістратура (2007)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы


Нарадзілася 25 мая 1974 года ў г. Віцебск (Рэспубліка Беларусь).

Прысуджана акадэмічная ступень “Магістра мастацтваў”, здадзены кандыдацкі мінімум, у 2014 годзе прайшла павышэнне кваліфікацыі на кафедры опернай падрыхтоўкі (сертыфікат), у 2015 майстар-курсы маэстра Дж. Мадзоні, у 2019 павышэнне кваліфікацыі на ФПКП БДАМ.

Пасля заканчэння акадэміі музыкі працавала салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2001-2013), салісткай канала «Культура» беларускай тэлерадыёкампаніі, выкладчыкам кафедры тэатральнага мастацтва і масавых святаў БДУКМ (2001-2006).

Будучы салісткай БДФ, пачала выкладчыцкую дзейнасць на кафедры спеваў у 2008 годзе. Стаж педагагічнай працы ў Акадэміі складае каля 14 гадоў, поўны педагагічны стаж каля 20 гадоў, стаж творчай працы – 19 гадоў. З’яўляецца лаўрэатам міжнародных і нацыянальных конкурсаў: «Песні юнацтва нашых бацькоў» 1996 Віцебск, міжнародны конкурс «Артсэсія» 1998 Віцебск, «Убельская ластаўка» 2001, міжнародны конкурс ім. І. Алчэўскага (Украіна Алчэўск 2006.) Член журы адкрытых конкурсаў «Эдэльвейс» «Хрустальны камертон» Мінск, міжнародных «Руская песня» Мінск (рэгіянальны этап), конкурс «ім. Клаўдзіі Тенішавай» Смаленск, «Стар-шоў» і інш.

За час працы ў БДФ падрыхтавала і выступіла у шэрагу сольных праектаў, як на сцэне БДФ, так і на іншых канцэртных пляцоўках Рэспублікі. Шматлікія сольныя праекты, таксама займаецца музычна-асветніцкай працай і папулярызацыяй творчасці беларускіх кампазітараў.

У класе Трухан-Багданавай Д. А. займаюцца беларускія і замежныя студэнты. Дзіна Аляксееўна гэтак жа кіруе навучаннем магістрантаў. Студэнты яе класа з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

За гады працы Трухан-Багданава Д.А. падрыхтавала 11 выпускнікоў першай ступені вышэйшай адукацыі і 26 выпускнікоў магістратуры, якія зараз з поспехам працуюць у вядучых тэатрах і творчых калектывах Беларусі. Сярод іх вядучыя салісты дзяржаўнай харавой капэлы ім. Г. Шырмы, канцэртнай установы “Беларуская дзяржаўная філармонія”. А.Камарова – салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Шырмы, стажор НАВТ РБ, М.Керус – салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Шырмы запрошаная салістка ансамбля Узброеных Сіл РБ, выкладчыкі ВНУ КНР – Гао Мяо, Чжао Мінсіх, Ху Айчунь, Чжоў Лін, Цзян Шань, Янь Дун; вядучы спецыяліст Шанхайскага культурнага цэнтра Чжан Інчжен, саліст Сіньянскай філармоніі Шашолка А. і інш.

Трухан-Багданава Д. А. падрыхтавала курсы лекцый па дысцыплінах: “Гісторыя вакальнага мастацтва”, “Тэорыя і гісторыя вакальнага мастацтва” для ФПК, вядзе заняткі па прадметах спецыяльнага цыкла “Сольныя спевы”, “Выканальніцкая практыка”, “Гісторыя вакальнага мастацтва”, факультатыў “Сольныя спевы” для музыказнаўцаў з 2009 па 2021 год.

Удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу тыпавых і навучальных праграм, вучэбна-метадычных комплексаў па прадметах: «Сольныя спевы», «Выканальніцкая практыка», «Гісторыя вакальнага мастацтва», «Педагагічная практыка», «Сольныя спевы» для магістрантаў, «Сольныя спевы для падрыхтоўчага аддзялення». Трухан-Багданава Д. А. удзельнічае ў навукова-даследчай рабоце па тэматыцы кафедры.

Багаты выканальніцкі, сцэнічны і жыццёвы вопыт Трухан-Багданава Д.А. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. Валоданне велізарным рэпертуарам (як оперным, так і камерна-вакальным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная праца з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагогікі.

pic pic pic