Кафедра драўляных духавых інструментаў

Грыгор’еў Валерый Аляксеевіч

Пасада: Дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2017)
Адукацыя: Сярэдняя спецыяльная музычная школа пры Белдзяржкансерваторыі ім. А.В.Луначарскага па класе флейты дацэнта В.У.Харытонава, скончыў пад яго кіраўніцтвам клас у кансерваторыі
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (флейта), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста


Грыгор’еў Валерый Аляксеевіч нарадзіўся 12 сакавіка 1945 г. у г.Мазыры.

Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1968 г. быў прыняты на працу ў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр БССР на пасаду саліста, выканаўцы на флейце-пікала. З 1969 г. адначасова па сумяшчальніцтве выкладаў у музычных установах рознага ўзроўню: школа з музычным ухілам, ДМШ, ССМШ пры БДК, ММВ ім. М.І.Глінкі. З 1971 г. па 1974 г. завочна навучаўся ў асістэнтуры-стажыроўцы пры Белдзяржкансерваторыі (дыплом №2 аб заканчэнні стажыроўкі). З 1984 па 1987 г. – прафесар Дакарскай кансерваторыі ў Рэспубліцы Сенегал. У 1987 г. вярнуўся працаваць у ДАСА РБ. За 39 гадоў працы ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры ўдзельнічаў у больш, чым 3 000 канцэртаў у гарадах Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Латвіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Швейцарыі, Балгарыі, Італіі, Іспаніі і інш. З аркестрам выступалі выдатныя музыканты: дырыжоры К. Кандрашын, В. Дуброўскі, В. Катаеў, Ю. Яфімаў, Ж.-П. Жакія, Н. Рахлін, Н. Ярві, І. Мусін, Р. Баршай, А. Янсанс, Г. Мітчэл, Л. Зегерстам, В. Гергіеў, І. Алекса, Дж. Кахідзэ, Ю. Цемірканаў; піяністы С. Рыхтэр, Э. Гілельс, Э. Вірсаладзе, В. Крайнёў, Я. Фліер, Д. Башкіраў, Р. Керэр, Л. Слабадзянік; струннікі І. Менухін, Д. Ойстрах, Л. Коган, М. Растраповіч, Н. Гутман, Д. Шафран, В. Траццякоў; кампазітары Т. Хрэннікаў, А. Хачатуран, А. Тактакішвілі, А. Эшпай і інш.

Творчыя сувязі з гэтымі таленавітымі асобамі дапамагалі ў выканальніцкай і педагагічнай працы. Пачуўшы дзівосную разнастайнасць эмоцый ужывую (не ў запісе), імкнуўся дамагацца паляпшэння якасці гучання на сцэне і ў класе падчас заняткаў з вучнямі.

Лаўрэаты конкурсаў:

  • Рэўтовіч М.: 1979 г. Маладзечна. IV конкурс выканаўцаў на духавых інструментах. Лаўрэат II прэміі.
  • Лімін М.: 2012 г. Кіраў. Конкурс “Мая чароўная флейта”. Лаўрэат I прэміі.

2013 г. Мінск. Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на духавых інструментах “Спадчына”. Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. V міжнародны конкурс «Аванці». Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. IV Рэспубліканскі конкурс «Крыштальны васілёк». Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. Міжнародны конкурс “Музыкі святло”. Гран-пры.

2018 г. Кішынёў. XXIV Міжнародны конкурс ім. Э. Кокі. Лаўрэат I прэміі.

2019 г. Лондан. Міжнародны конкурс “Whitgift”. Лаўрэат II прэміі.

2020 г. Тэлевізійны конкурс «Кубак сяброўства». Лаўрэат I прэміі.

  • Ждановіч Г.: 2004 г. Гомель. VI міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат II прэміі.

2008 г. Мінск. ІІ адкрыты фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах ім. І. Дабравольскага. Лаўрэат II прэміі.

2010 г. Феадосія. ХVII Міжнародны фестываль-конкурс “У гасцях у Айвазоўскага”. Гран-пры.

  • Мілюціна М.: 2004 г. Гомель. VI міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат II прэміі.

2005 г. Сімферопаль. Конкурс “Сіняя птушка”. Лаўрэат II прэміі.

2008 г. Чарнаўцы. III міжнародны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Сурмі Букавіны”. Лаўрэат II прэміі.

2008 г. Мінск. ІІ адкрыты рэспубліканскі фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. Гран-пры.

2011 г. Магілёў. III рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. Я.А.Глебава. Лаўрэат I прэміі.

  • Аўрэйцэвіч С.: 2011 г. Стоўбцы. ХIV адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах памяці І.С. Янкоўскага “Залатая труба”. Лаўрэат I прэміі.

2012 г. Гомель. ХI міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат II прэміі.

2013 г. Мінск. Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на духавых інструментах “Спадчына”. Гран-пры.

2015 г. Гомель. ХIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат I прэміі.

2016 г. ХI маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў – удзельніц СНД. Лаўрэат I прэміі.

2018 г. Кішынёў. XXIV Міжнародны конкурс ім. Э. Кокі. Лаўрэат II прэміі.

  • Хаскін А.: 2004 г. Астана. Міжнародны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў. Гран-пры.

2005 г. Кракаў. Міжнародны конкурс. Лаўрэат I прэміі.

2008 г. Кракаў. Міжнародны флейтавы конкурс. Лаўрэат II прэміі.

  • Чжан Цзіньці.: 2018 г. Іерусалім. Міжнародны фестываль конкурс “Музыка свету”. Лаўрэат III прэміі.

2019 г. Іерусалім. Міжнародны фестываль конкурс “Музыка свету”. Лаўрэат II прэміі.

  • Грыгор’еў В.А.: 2016 г. Міжнародны конкурс “Музыкі святло”. Лаўрэат I прэміі.

Удзел у рабоце журы конкурсаў:

  • 2012 г. Гомель. ХI міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”.
  • 2013 г. Мінск. Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на духавых інструментах “Спадчына”.
  • 2017 г. Мінск. IV Рэспубліканскі конкурс «Крыштальны васілёк».
  • 2017 г. Мінск. Міжнародны конкурс “Музыкі святло”.
  • 2019 г. Стоўбцы. ХVIII адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах памяці І.С. Янкоўскага “Залатая труба”.
  • 2019 г. Ліда. Рэспубліканскі фестываль-конкурс “Ільвяня”.
  • 2019 г. Старшыня Дзяржаўнай камісіі па прыёму Дзяржаўных экзаменаў у Гродзенскім муз. вучылішчы на духавым і струнным аддзяленнях (спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, методыка выкладання ігры на інструменце).
  • 2022 г. Мінск. Дзіцячы музычны конкурс “Мая мара”.

Спіс выдадзеных работ вучэбна-метадычнага і канцэртнага рэпертуару:

  • «Жалейка». Зборнік твораў для ДМШМ. 1984 г.
  • «Жалейка-2». Эцюды, практыкаванні. Ансамблі. 2007 г.
  • “Гук адухоўлены”. Творы Г. Суруса для духавых інструментаў. 2008 г.
  • «Хрэстаматыя для малодшых класаў ДМШМ». 2011 г.
  • “Хатняя музыка”. Г.К.Гарэлава. Ідэя і рэдакцыя В.А.Грыгор’ева. 2013 г.
  • “Натхненне”. Творы для духавых інструментаў ДМШМ. 2015 г.
  • «Хрэстаматыя для старэйшых класаў ДМШМ». 2017 г.
  • “Калейдаскоп”. Творы А.Безенсан. Ідэя і рэдакцыя В.А.Грыгор’ева. 2017 г.
  • “Пра што спяваюць птушкі”. А.Безенсан. Ідэя і рэдакцыя В.А.Грыгор’ева. 2020 г.
  • “Танга – адлюстраванне”. А.Безенсан. Ідэя і рэдакцыя В.А.Грыгор’ева. 2021 г.
  • “Прысвячэнне”. Творы для флейты. 2021 г.
  • “Натхненне”. Выданне 2-е, дапоўненае. 2021 – 2022 гг.
  • «Флейтавыя акварэлі». Творы беларускіх кампазітараў XX – XXI стст. 2022 г.

Вучэбныя праграмы:

  • Праграма для навучання ігры на духавых інструментах для ДМШІ. (Сумесна з Г.Забара). 2013 г.
  • Праграма для Рэспубліканскага музычнага каледжа (духавое аддзяленне). Гімназія, 2014 г. Каледж, 2018 г.
  • Праграма вывучэння роднасных драўляных духавых інструментаў. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2017 г.
  • Метадычная распрацоўка “Да пытання вывучэння роднасных інструментаў у класе флейты”. БДАМ, 2017 г.

Артыкулы ў часопісе «Весці»:

  • «Слова пра Настаўніка» — да 100-годдзя В.У.Харытонава. №16, 2010 г.
  • “Творы для флейты Г.К. Гарэлавай і іх роля ў вучэбна-педагагічным і канцэртным рэпертуары”. №26. 2015 г.

У рамках I Міжнароднай акадэміі аркестравага мастацтва выступіў з дакладам “Актуальныя праблемы ў падрыхтоўцы аркестравых музыкантаў у вышэйшых навучальных установах” на навукова-педагагічнай канферэнцыі “Сольнае і аркестравае духавое выканальніцтва: сучасны стан і перспектывы”.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Саюза беларускіх кампазітараў.

Мае творчыя сувязі з Беларускім таварыствам музычных дзеячаў.

22.12.2017. ВАК РБ прысвоіла вучонае званне “Дацэнт” у намінацыі “Мастацтва”.

pic pic pic