- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Грыгор’еў Валерый Аляксеевіч

Пасада: Дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2017)
Адукацыя: Сярэдняя спецыяльная музычная школа пры Белдзяржкансерваторыі ім. А.В.Луначарскага па класе флейты дацэнта В.У.Харытонава, скончыў пад яго кіраўніцтвам клас у кансерваторыі
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (флейта), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста


Грыгор’еў Валерый Аляксеевіч нарадзіўся 12 сакавіка 1945 г. у г.Мазыры.

Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1968 г. быў прыняты на працу ў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр БССР на пасаду саліста, выканаўцы на флейце-пікала. З 1969 г. адначасова па сумяшчальніцтве выкладаў у музычных установах рознага ўзроўню: школа з музычным ухілам, ДМШ, ССМШ пры БДК, ММВ ім. М.І.Глінкі. З 1971 г. па 1974 г. завочна навучаўся ў асістэнтуры-стажыроўцы пры Белдзяржкансерваторыі (дыплом №2 аб заканчэнні стажыроўкі). З 1984 па 1987 г. – прафесар Дакарскай кансерваторыі ў Рэспубліцы Сенегал. У 1987 г. вярнуўся працаваць у ДАСА РБ. За 39 гадоў працы ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры ўдзельнічаў у больш, чым 3 000 канцэртаў у гарадах Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Латвіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Швейцарыі, Балгарыі, Італіі, Іспаніі і інш. З аркестрам выступалі выдатныя музыканты: дырыжоры К. Кандрашын, В. Дуброўскі, В. Катаеў, Ю. Яфімаў, Ж.-П. Жакія, Н. Рахлін, Н. Ярві, І. Мусін, Р. Баршай, А. Янсанс, Г. Мітчэл, Л. Зегерстам, В. Гергіеў, І. Алекса, Дж. Кахідзэ, Ю. Цемірканаў; піяністы С. Рыхтэр, Э. Гілельс, Э. Вірсаладзе, В. Крайнёў, Я. Фліер, Д. Башкіраў, Р. Керэр, Л. Слабадзянік; струннікі І. Менухін, Д. Ойстрах, Л. Коган, М. Растраповіч, Н. Гутман, Д. Шафран, В. Траццякоў; кампазітары Т. Хрэннікаў, А. Хачатуран, А. Тактакішвілі, А. Эшпай і інш.

Творчыя сувязі з гэтымі таленавітымі асобамі дапамагалі ў выканальніцкай і педагагічнай працы. Пачуўшы дзівосную разнастайнасць эмоцый ужывую (не ў запісе), імкнуўся дамагацца паляпшэння якасці гучання на сцэне і ў класе падчас заняткаў з вучнямі.

Лаўрэаты конкурсаў:

2013 г. Мінск. Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на духавых інструментах “Спадчына”. Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. V міжнародны конкурс «Аванці». Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. IV Рэспубліканскі конкурс «Крыштальны васілёк». Лаўрэат I прэміі.

2017 г. Мінск. Міжнародны конкурс “Музыкі святло”. Гран-пры.

2018 г. Кішынёў. XXIV Міжнародны конкурс ім. Э. Кокі. Лаўрэат I прэміі.

2019 г. Лондан. Міжнародны конкурс “Whitgift”. Лаўрэат II прэміі.

2020 г. Тэлевізійны конкурс «Кубак сяброўства». Лаўрэат I прэміі.

2008 г. Мінск. ІІ адкрыты фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах ім. І. Дабравольскага. Лаўрэат II прэміі.

2010 г. Феадосія. ХVII Міжнародны фестываль-конкурс “У гасцях у Айвазоўскага”. Гран-пры.

2005 г. Сімферопаль. Конкурс “Сіняя птушка”. Лаўрэат II прэміі.

2008 г. Чарнаўцы. III міжнародны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Сурмі Букавіны”. Лаўрэат II прэміі.

2008 г. Мінск. ІІ адкрыты рэспубліканскі фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. Гран-пры.

2011 г. Магілёў. III рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. Я.А.Глебава. Лаўрэат I прэміі.

2012 г. Гомель. ХI міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат II прэміі.

2013 г. Мінск. Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на духавых інструментах “Спадчына”. Гран-пры.

2015 г. Гомель. ХIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Музыка надзеі”. Лаўрэат I прэміі.

2016 г. ХI маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў – удзельніц СНД. Лаўрэат I прэміі.

2018 г. Кішынёў. XXIV Міжнародны конкурс ім. Э. Кокі. Лаўрэат II прэміі.

2005 г. Кракаў. Міжнародны конкурс. Лаўрэат I прэміі.

2008 г. Кракаў. Міжнародны флейтавы конкурс. Лаўрэат II прэміі.

2019 г. Іерусалім. Міжнародны фестываль конкурс “Музыка свету”. Лаўрэат II прэміі.

Удзел у рабоце журы конкурсаў:

Спіс выдадзеных работ вучэбна-метадычнага і канцэртнага рэпертуару:

Вучэбныя праграмы:

Артыкулы ў часопісе «Весці»:

У рамках I Міжнароднай акадэміі аркестравага мастацтва выступіў з дакладам “Актуальныя праблемы ў падрыхтоўцы аркестравых музыкантаў у вышэйшых навучальных установах” на навукова-педагагічнай канферэнцыі “Сольнае і аркестравае духавое выканальніцтва: сучасны стан і перспектывы”.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Саюза беларускіх кампазітараў.

Мае творчыя сувязі з Беларускім таварыствам музычных дзеячаў.

22.12.2017. ВАК РБ прысвоіла вучонае званне “Дацэнт” у намінацыі “Мастацтва”.