Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Кузняцоў Вячаслаў Уладзіміравіч

Пасада: загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Вучонае званне: Прафесар (2004)
Ганаровыя званні: Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2016), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003), уладальнік медаля Францыска Скарыны (2010)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983) па класе кампазіцыі Я. А. Глебава, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1985)
Выкладчык дысцыплін: кампазіцыя, інструментазнаўства, інструментоўка і чытанне партытур, апрацоўка і сачыненне, харавая аранжыроўка


Нарадзіўся 15.06.1955 у г.Вена, Аўстрыя.

З 1987г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А. В. Луначарскага. З 1999г. – дацэнт, з 2004 г. – прафесар. З 1998г.па 2015г. – загадчык кафедры інструментоўкі. З 2015г. – прафесар кафедры кампазіцыі, з 2017г. – прафесар кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі, а таксама кампазіцыі. З 2020г. – загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі.

Сярод выпускнікоў – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, члены Беларускага саюза кампазітараў І. Пяткевіч, В. Падгайская, К. Шымановіч, А. Храброва; кампазітары А. Амозова, Д. Ахматаў, С. Бахмутава, А. Урублеўская, В. Кісцень, Е. Ларыёнаў, А. Стасевіч і інш.

Курс інструментоўкі паспяхова прайшлі Заслужаны артыст РБ В. Бабарыкін, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ А. Галанаў; дырыжоры П. Вандзілоўскі, А. Высоцкі, В. Грышчанка, В. Ларын, А. Лясун, В. Авадок, Е. Асновiч, В. Чэрнікаў, і інш.

Кузняцоў В. У. абраны членам больш дзесяці экспертных камісій і саветаў самага высокага рангу, ён займае актыўную пазіцыю ў працы творчых саюзаў – кампазітараў (1985), тэатральных дзеячаў (2001), музычных дзеячаў (1999).

Сярод твораў – оперы: «Запіскі вар’ята» паводле М. Гогаля (1987), пастаноўка ДАВТ (2005); «Запрашэнне на пакаранне» (2007), «Гумберт Гумберт» (2010) паводле У.Набокава; «Галава прафесара Д.» паводле А. Бяляева (2015); опера-споведзь «Сумныя сны» на аснове паэзіі М. Багдановіча (2020). Балеты: «Крэслы» (1983); «Паланэз» (1994), канцэртнае выкананне (1994); «Цар Саламон» (1998); «Макбет» (1999), пастаноўка ДАБТ (2000), /Дзяржаўная прэмія 2003г./; «Клеапатра» (2003), канцэртнае выкананне (2010); “Вітаўт” (2011), пастаноўка ДАБТ (2013) /прэмія “За духоўнае адраджэнне” (2015), Нацыянальная тэатральная прэмія (2014)/; «Развітанне з Радзімай», канцэртнае выкананне (2017); «Анастасія» (2017), пастаноўка ДАВТ (2018); «Знак Белабога» (2020). Напісана сем сімфоній, мноства сімфанічных, камерных, харавых твораў. Адбылося восем сусветных прэм’ер: «Цень шкла» (Іспанія, 1993), «Запрашэнне на пакаранне» (Швейцарыя, 1997), «Рытуал» (Японія, 2001), «У чаканні Фрыдэрыка» (Польшча, 2003), «Шэпт і крык» (Японія, 2007), «Прысвячэнні» (Германія, 2010), «Вітаўт» (Беларусь, 2013), «Анастасія» (Беларусь, 2018).

Узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокія творчыя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва (2000), Ганаровай граматай Савета Міністраў краіны за стварэнне новай рэдакцыі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (2002), Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2008), медалём Беларускага саюза музычных дзеячаў (2015г.), Ганаровай граматай рэктара БДАМ (2016), юбілейным медалём Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі (2018).

Публікацыi:

  •  Камерна-інструментальная музыка беларускіх кампазітараў, вып. 1. Мінск, 2003 (сааўт.);
  • В. Кузняцоў. “Добры вечар”, зборнік п’ес для цымбалаў. Мінск, 2006;
  • В. Кузняцоў. Кант-гімн для аркестра. Мінск, 2008;
  • В. Кузняцоў. Музыка для цымбалаў (пяць гукавых навэл). Мінск, 2009;
  • В. Кузняцоў, Харавыя творы. Мінск, 2010;
  • В. Кузняцоў. «Ludus animalis», фартэпіянныя мініяцюры. Мінск, 2011;
  • В. Кузняцоӯ. Канцэрт для цымбалаў з аркестрам (клавіры). Мінск, 2013;
  • В. Кузняцоў. «Чалавечы голас», вакальная лірыка. Мінск, 2013;
  • В. Кузняцоӯ. «Вясковыя  святы», выбраныя творы. Мінск, 2014;
  • В. Кузняцоў. Харавая музыка. Мінск, 2015;
  • В. Кузняцоў. «Паланэз», балет на аснове тым і п’ес М. К. Агінскага. Мінск, 2017;
  • В. Кузняцоў. Сюіта ў старымым стылі. Мінск, 2022;
  • і інш.

Літаратура аб педагогу:

  • Златкоўскі Ю. Кампазітар Вячаслаў Кузняцоў / / Мн., 2007.

Больш за 200 артыкулаў аб творчасці В. Кузняцова размешчаны ў розных друкаваных выданнях.

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены Беларускім тэлебачаннем, а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ. Беларусі. Мае CD-дыскі і фондавыя запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні.

pic pic pic