- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Грыдзюшка Яўген Міхайлавіч

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2012)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.У. Луначарскага (1984) па класе гітары В.А. Белышава, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1993)
Выкладчык  дысцыплін: Спецыяльны інструмент (гітара), Ансамбль


Нарадзіўся 6 жніўня 1958 у г.п. Акцябрскі, Гомельскай вобласці, БССР.

З 1986 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве). З 1988 на асноўнай рабоце ў БДК. З 2018 года – прафесар кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу ім. І. Жыновіча (1987). Лаўрэат міжнародных конкурсаў. З’яўляецца шматразовым пераможцам Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу кампазітараў, якія пішуць для гітары (2011, 2012, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 гг.).

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1989 – 1991). Выступаў у Германіі, Венгрыі, Іспаніі, Літве, Латвіі, Люксембургу, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Украіне, у тым ліку з сольнымі канцэртамі. Удзельнік фестываляў гітарыстаў у Беларусі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Расіі.

Выступаў у ансамблі: з дамрыстам М. Марэцкім, дамрысткай і мандаліністкай Н. Корсак і інш.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў у Аўстрыі, Венгрыі, Літве, Польшчы, Украіне, Расіі і Беларусі. Праводзіць майстар-класы ва УССА РБ, а таксама за мяжой (Аўстрыя, Венгрыя, Іспанія, Літва, Польшча, Украіна, Расія і інш.).

Сярод выхаванцаў (звыш 40; студэнты класа больш за 40 разоў станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку самых прэстыжных):

Аўтар дакладаў на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі гітарнага мастацтва.

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2003)

Склаў звыш 40 п’ес для гітары, выдаў 8 нотных зборнікаў, з іх 3 зборнікі ўласных твораў, 2 зборнікі перакладанняў для ансамбляў і інш.

Публікацыі:

Выканальніцкія рэдакцыі:

Аўтар шэрагу перакладанняў для гітары сола і розных ансамбляў, выканальніцкіх рэдакцый твораў беларускіх і замежных кампазітараў.

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены ў тэлефільме Беларускага тэлебачання “Яўген Грыдзюшка – гітара, музыка, прафесія і жыццё” (2020), а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё, CD-дыск.

У Беларускай энцыклапедыі пра Я. Грыдзюшку надрукаваны біяграфічны артыкул як пра аднаго з заснавальнікаў беларускай гітарнай школы.