Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Міхалевіч Андрэй Сяргеевіч

Пасада: Выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў, трамбон
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент; вывучэнне педагагічнага рэпертуару; чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый; педагагічная практыка


Нарадзіўся 8 кастрычніка 1987 года ў горадзе Мінску.

У 2012 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. З 2022 года выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят фонду пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2012 года артыст сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (вядучы майстар сцэны, саліст аркестра, канцэртмайстар групы трамбонаў).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. З’яўляецца ўдзельнікам Брас-квінтэта «AMADIS brass», а таксама ініцыятарам стварэння і кіраўніком квартэта трамбонаў «OneBreath» Вялікага тэатра Беларусі.