- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шкулепа Максім Фаміч

Пасада: Дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас М.М. Волкава), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2011)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, ансамбль, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, азнаямленчая практыка, выканальніцкая практыка.


Шкулепа Максім Фаміч нарадзіўся ў 1986 у г. Слуцку (Беларусь, Мінская вобласць).

З 2013 года працуе выкладчыкам класа трубы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з верасня 2017 – старшым выкладчыкам. З 2020 – дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

Максім Фаміч Шкулепа – высокапрафесійны музыкант, лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай школы трубачоў. Яго творчая дзейнасць накіравана на развіццё выканальніцкіх традыцый, закладзеных яго педагогам, прафесарам Волкавым М.М. Паспяхова займаецца навукова-метадычнай працай, праводзіць майстар-класы і аказвае метадычную дапамогу музычным каледжам Рэспублікі Беларусь. Член журы буйнога міжнароднага конкурсу выканаўцаў на трубе (Масква, лістапад 2022) – правільнае і поўная назва конкурсу!!!

Сярод яго студэнтаў пераможцы XIX Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» (Мінск, 2019): Сяргей Кавалюк (1 прэмія), Леў Геваркоў (2 прэмія).

Шкулепа М.Ф. узнагароджаны Ганаровай граматай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі («За прафесійныя дасягненні і ўклад у выхаванне творчай моладзі», 2021).

Навучальныя праграмы:

Артыкулы:

Матэрыялы канферэнцый:

Тэзісы: