- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Русакова Марына Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2022)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1997), там жа асістэнтура-стажыроўка (1998) пад кіраўніцтвам З.В. Качарскай; Міжнародны універсітэт ЮНЕСКА (Францыя, 1998)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 3 ліпеня 1975 года ў г. Мінску (БССР).

З 1997 выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2005 – старшы выкладчык, з 2018 – дацэнт.

Выступае сольна, у дуэце, у складзе камерных ансамбляў  і аркестрамі з канцэртамі ў Беларусі і за яе межамі (Расія, Польшча, Францыя, Бахрэйн). Валодае шырокім канцэртным рэпертуарам, выконвае творы розных стыляў, эпох і накірункаў.

Першы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1996). Лаурэат IV Прэміі Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Э.Дзюрле ў Бельгіі (1996). Прымала ўдзел у Фестывалі імя Падзерэўскага ў Варшаве (1996). Узнагароджана дыпломам лепшага канцэртмайстра на Міжнародных конкурсах, дыпломам за падрыхтоўку лаурэата, які атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў (Ялта, 2006).

Сярод выхаванцаў:

Публікацыі:

Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё (творы Г.Гарэлавай).