- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Казадой Георгій Іосіфавіч

Пасада: дацэнт
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага (1985, клас Г.І.Забары)
Вучонае званне: Дацэнт (2024)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (кларнет), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста, вывучэнне аркестравых партый


 

Нарадзіўся 7 мая 1956 у в. Слаўкава (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь).

З 2012 года – дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2016 года на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2012 па 2016 гг. працаваў артыстам і кіраўніком ансамбля кларнетаў Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Народнага артыста РБ, прафесара М.Я. Фінберга.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў на духавых інструментах.

Член журы Міжнароднага еўрапейскага форума саксафаністаў у г. Вроцлаве (Рэспубліка Польшча, 2018 – 2019 гг).

Сярод выхаванцаў:

Складальнік і аўтар перакладанняў для зборніка “Музыка для ансамбля кларнетыстаў” кампазітараў С. Манюшкі, М.К. Агінскага, М. Карлавіча (у 2018 г).

Аўтар навуковага артыкула «Асаблівасці інтэрпрэтацыі трыпціха для саксафона – сола «Апельсінавы сад» кампазітара Я. Шымановіч (у часопісе «З досведу працы ў класе саксафона»), 2022 г.

Аўтар праграмы па спецыяльным прадмеце (“Драўляныя духавыя інструменты”) для падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, 2018 г.

Удзельнічаў у XII Міжнародным навуковым сімпозіуме з дакладам “Развіццё і станаўленне акадэмічнай школы саксафона ў Беларусі”, г. Вроцлаў, (Рэспубліка Польшча ,  2021 г.).