Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Шваба Ганна Мечыславаўна

Пасада: выкладчык
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, спецыяльнасць “Беларуская філалогія” (кваліфікацыя “Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”) (2008 г.); там жа аспірантура, спецыяльнасць “Фалькларыстыка” (навуковая кваліфікацыя “Даследчык у галіне філалагічных навук”) (2013 г.).
Выкладчык дысцыплін: руская мова як замежная


З 2006 г. працавала ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі беларускай культуры, на кафедры беларускага мовазнаўства, а таксама на кафедры прыкладной лінгвістыкі (філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).

У 2016-2021 гадах (па лініі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) у якасці лектара выкладала беларускую і рускую мовы як замежныя (у тым ліку і анлайн) на кафедры русістыкі – філасофскі факультэт Універсітэта імя Канстанціна Філасофа (г. Нітра, Славакія).
У 2023 г. супрацоўнічала (анлайн) з кафедрай славянскіх моў – факультэт гуманітарных і сацыяльных навук Бакінскага славянскага ўніверсітэта (г. Баку, Азербайджан).

З верасня 2023 г. выкладае рускую мову як замежную на падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Прымае ўдзел у канферэнцыях, круглых сталах, курсах павышэння кваліфікацыі.
Навуковыя інтарэсы: выкладанне беларускай і рускай моў як замежных, славянскія мовы і культуры ў супастаўляльным аспекце.

pic pic pic