10 жніўня 2026 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стартаваў музычна-творчы праект – летняя «Кансерватарская змена».
У акадэмію прыехалі 24 таленавітыя і зацікаўленыя ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі.
Юных музыкантаў чакаюць:
– індывідуальныя заняткі і майстар-класы вядучых прафесараў акадэміі;
– творчыя лабараторыі па кампазіцыі і рытміцы;
– новыя знаёмствы, яркія ўражанні і прафесійны вопыт.
З прывітальным словам да юных музыкантаў звярнулася рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Віктараўна Куракіна.
Яна пажадала ўдзельнікам натхнення, смеласці і веры ў свае сілы.
У першы дзень кожны ўдзельнік атрымаў памятны падарунак – памятны талісман на вялікім творчым шляху. Фінальным акордам праекта стане грандыёзны гала-канцэрт, на якім удзельнікі «Кансерватарскай змены» выйдуць на вялікую сцэну ў якасці артыстаў.
Жадаем ім удачы, натхнення і незабыўных уражанняў!
Больш навін – у ТГ акадэміі.