Ганаровыя члены Акадэміі

Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна

(21.03.1926, Ніжні Ноўгарад, Расія – 29.10.2021, г.Мінск) – музыказнаўца, педагог, лектар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1981). Прафесар (1982). Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1978), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1961), Беларускага саюза кампазітараў (1959).

Скончыла ДМПІ імя Гнесіных (1953) па класе Б.В. Левіка, там жа пад яго кіраўніцтвам аспірантуру (1957). У Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) працавала з 1957 па 2021 г. У 1957-1968 выкладала на кафедры музыказнаўства дысцыпліны: “Уводзіны ў спецыяльнасць”, “Сальфеджыо”, “Гармонія”, “Аналіз музычных твораў”, “Методыка выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін і музычнай літаратуры”. Вяла спецыяльны клас і педагагічную практыку ў музыказнаўцаў.

У 1963-1983 – прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, у 1983-1986 – па навуковай і творчай працы, адначасова ў 1968-1969 – в.а. загадчыка кафедры тэорыі музыкі, у 1969-1981 – загадчык кафедры тэорыі музыкі. З 1986 – прафесар кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выкальніцкага мастацтва. Кіраўнік СНТТ, дыпломных работ, кандыдатскіх і магістэрскіх дысертацый.

Член праўлення Усесаюзнага таварыства “Знание” (1980-1985). Член мастацкага савета Міністэрства культуры БССР (1980-1985). Дэпутат Мінскага гарсавета 3-х скліканняў (1965-1971).

Сярод вучняў – кандыдат мастацтвазнаўства А. Марозава, Т. Сярнова, С. Герасімовіч, Л. Арлова, С. Баёва, К. Яськоў. Былыя выпускнікі, якія абаранілі пасля заканчэння БДК кандыдацкія дысертацыі: Ю. Златкоўскі, Н. Сцяпанская.

Узнагароды:

Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971); медалямі “За працоўную адзнаку” (1970), “Ветэран працы” (1993), Ф. Скарыны (2001); Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР, БССР, Міністэрствы культуры СССР, Міністэрствы культуры БССР; нагрудным знакам БДАМ (2012).

Апанент і старшыня экспертнай камісіі па абароне кандыдацкіх дысертацый, рэцэнзій кніг, навуковых артыкулаў. Аўтар анатацый да твораў беларускіх кампазітараў, дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, сімпозіумах, пленумах, з’ездах Саюза кампазітараў (Германія, Швейцарыя, Вільня, Рыга, Кішынёў, Масква, Горкі (у ц.ч. – Ніжні Ноўгарад), Мінск, Магілёў, Брэст), звыш 30 радыё- і тэлеперадач аб беларускай музыцы і музычнай адукацыі; лектар Беларускай дзяржаўнай філармоніі, таварыства “Знание”.

Аўтар артыкулаў у навуковых зборніках, часопісах, газетах “Советская Белоруссия”, “Советский музыкант”, “Музыкальная жизнь”, “Звязда”, “ЛіМ”, “Настаўніцкая газета”, “Пионер Беларуси”, “Коммунист Беларуси”, “Культура”.

Кандыдацкая дысертацыя: “Новые тенденции развития белорусского советского музыкального искусства конца 1950-х – первой половины 1970-х гг.: (на примере жанров симфонии и балета) / Гос. консерватория ЛитССР. – Вильнюс, 1981.

Публікацыі:

  • Вариационность в оперном творчестве М.И.Глинки. – Минск, 1966;
  • Белорусский концерт. – Минск, 1967;
  • Новые тенденции развития Белорусского музыкального искусства: (конец 1950 – первая половина 1970-х гг.). – Минск, 1981;
  • Георгий Семенович Глущенко: к 90-летию со дня рождения: статьи, воспоминания, документы. – Минск, 2012.
  • Падручнікі і навучальныя дапаможнікі:
  • Школьникам о музыке. – Минск, 1962 (в соавт.);
  • Беларуская савецкая музычная літаратура. – Мінск, 1969 (у сааўт.);
  • Гісторыя беларускай савецкай музыкі. – Мінск, 1971 (у сааўт.);
  • История белорусской музыки. – М., 1976 (в соавт);
  • Фонохрестоматия по истории белорусской музыки. – М., 1979 (в соавт.);
  • Белорусская советская музыкальная литература. – Минск, 1981 (в соавт.);
  • Беларуская музычная літаратура: музычны дапаможнік для выкладчыкаў ДМШ. – Мінск, 1993 (у сааўт.);
  • Фонахрэстаматыя да праграмы “Беларуская музычная літаратура”. – Мінск, 1994 (у сааўт.);
  • Белорусская музыка 1960-1980гг. – Минск, 1997 (в соавт.);
  • Беларуская музычная літаратура: дапаможнік настаўніку. – Брэст, 2001 (у сааўт.);
  • Беларуская музычная літаратура. – Брэст, 2002 (у сааўт.);
  • Из истории музыкознания Беларуси (1932-1992): уч. пособ. – Минск, 2002 (в соавт.);
  • Белорусская музыка второй половины ХХ в. – Минск, 2009 (в соавт.).

Навучальныя праграмы:

  • Белорусская советская музыкальная литература для ДМШ. – Минск, 1963; 1981, 1990 (в соавт.);
  • Педагогическая практика: программа для музыкальных училищ. – Минск, 2001.

Складальнік і рэдактар:

  • Вопросы теории и истории музыки. – Минск, 1976;
  • “Вопросы культуры и искусства Белоруссии”. – Минск, 1982- – Вып. 1-6;
  • Вопросы культуры и искусства Белоруссии: сб. – Минск, 1982- – Вып.1-13 (гл. ред.);
  • Музыкальная педагогика и психология: вопросы теории и практики. – Минск, 2002;
  • Из истории музыкознания в Беларуси. – Минск, 2002;
  • Актуальные проблемы теории и практики музыкальной педагогики // Научные труды БГАМ. – Минск, 2005. – Вып. 9;
  • Музыкальное исполнительство как вид художественно-творческой деятельности // Научные труды БГАМ. – Минск, 2007. – Вып.

Літаратура аб персаналіі:

  • Кокушкин,В.Д. Из истории кафедры музыкальной педагогики, истории и теории исполнительского искусства // Весці БДАМ. – 2002. – № 3;
  • Солопов, М.Г. Талант, призвание и долг: к юбилею Калерии Иосифовны Степанцевич // Весці БДАМ. – 2011.— № 19;
  • Сернова, Т.В. Не остановиться ни на миг…: к юбилею проф. К.И. Степанцевич // Весці БДАМ. – 2016. – № 28.
pic pic pic