Ганаровыя члены Акадэміі

Мержанаў Віктар Карпавіч (1919-2012)

(15 жніўня 1919, Тамбоў, Расія – 20 снежня 2012, Масква, Расія)

  • Народны артыст СССР
  • Прафесар
  • Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкаў-выканаўцаў (1945, I прэмія), IV Міжнароднага конкурсу ім. Ф. Шапэна ў Варшаве (1949, IX прэмія).
  • Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны Ордэнам Дружбы, ордэнамі “За заслугі перад польскай культурай”, “За заслугі перад Польшчай”, медалямі “За перамогу над Германіяй” і інш., ганаровымі граматамі.
  • Ганаровы грамадзянін горада Тамбова.
  • Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
  • Член рады Музея імя А.М. Скрабіна ў Маскве.
  • Ганаровы прэзідэнт Аб’яднання педагогаў фартэпіяна (European piano teachers association – ЭПТА Расіі).
  • Заснавальнік і прэзідэнт Рахманінаўскага Таварыства Расіі.

Віктар Карпавіч Мержанаў нарадзіўся 15 жніўня 1919 года ў Тамбове. Мержанаў пачаў сваё навучанне ў Тамбоўскім музычным вучылішчы імя С.В. Рахманінава ў вядомых педагогаў В.А. Палтарацкага і С.М. Старыкава. У 1936-1941 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў выдатнага савецкага педагога С.Я. Фейнберга (фартэпіяна) і А.Ф. Гедзіке (орган), скончыўшы яе з залатым медалём. Тамсама прайшоў курс аспірантуры пад кіраўніцтвам С. Фейнберга (1947). Імя Мержанава было занесена на мармуровую дошку выдатных выпускнікоў кансерваторыі. У 1939 г. дэбютаваў у канцэрце Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у 1941-1945 гг. знаходзіўся ў дзеючай арміі (танкавыя войскі). Пасля дэмабілізацыі ў лістападзе 1945 г. паступіў у аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі, якую скончыў у 1947 г.

Міжнародную славу ў якасці піяніста В. Мержанаў атрымаў ў 1945 годзе, калі выйграў першую прэмію на конкурсе музыкаў-выканаўцаў у Маскве (падзяліўшы яе са Святаславам Рыхтэрам). З гэтага моманту ён шмат канцэртаў на радзіме і за мяжой, выступаючы ў краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі. У розны час выступаў з выдатнымі дырыжорамі і аркестрамі, шматлікімі грамзапісы, выпушчаныя ім у ЗША, Італіі, Японіі і СССР, сведчаць пра высокі сусветны ўзровень піяніста.

У 1949 г. стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Мержанаў – буйны музычна-грамадскі дзеяч і асветнік: праводзіў сустрэчы, размовы з педагогамі і навучэнцамі розных музычных навучальных устаноў, выступаў ва ўніверсітэтах культуры з дакладамі, прысвечанымі праблемам перабудовы ў галіне мастацтва, музычнага жыцця, арганізацыі канцэртнай работы, вытворчасці музычных інструментаў.

Па ініцыятыве В. Мержанава ў Расіі было створана Рахманінаўскае таварыства, а ў Маскве стаў праводзіцца конкурс імя С.В. Рахманінава (спачатку – Усесаюзны, затым Міжнародны). Мержанаў – член Праўлення і старшыня секцыі піяністаў Усерасійскага музычнага таварыства, арганізатар штогадовага Міжнароднага фестывалю імя С.В. Рахманінава ў Тамбове. Ён аказвае дапамогу Музею С.В. Рахманінава ў Іванаўцы (Наўгародская вобласць).

Сярод шматлікіх грамадскіх абавязкаў – удзел у арганізацыі і рабоце Міжнародных курсаў развіцця майстэрства піяністаў (Тамбоў), у арганізацыі экспертнага савета па ацэнцы якасці раяляў “Масква”, якія выпускаюцца ў Расіі, у распрацоўцы новых умоў і нарматываў ацэнкі працы майстроў-наладчыкаў.

Педагагічная дзейнасць:

Выкладаць у Маскоўскай кансерваторыі пачаў у 1947 г. у якасці асістэнта С.Я. Фейнберга (спецыяльнае фартэпіяна), з 1964 г. – прафесар. З 2007 г. – загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна. У 1973-1978 гг. адначасова з’яўляўся прафесарам Варшаўскай кансерваторыі. Працаваў у Германіі і ў іншых еўрапейскіх краінах. Даваў майстар-класы ў Паўднёвай Карэі, ЗША, Японіі, Грэцыі, Францыі, Фінляндыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі.

Навучальныя курсы, майстар-класы:

Па даручэнню Міністэрства культуры СССР аказваў дапамогу ў складанні навучальных праграм музычна-навучальных установах Румыніі. У 1966 г. быў камандзіраваны на Кубу для аказання дапамогі ў арганізацыі Нацыянальнага конкурсу піяністаў і метадычнай дапамогі кансерваторыі ў Гаване.

У 1985 і 1988 гг. выступаў з дакладамі па метадычных тэмах і даваў адкрытыя ўрокі ў Беларускай кансерваторыі, у 1971 г. – на Усесаюзным семінары музыкантаў-педагогаў (Факультэт павышэння кваліфікацыі Маскоўскай кансерваторыі). С 1964 г. штогод выступаў у семінарах Музычнай акадэміі г. Вроцлава (Польша). Удзельнічаў у працы міжнародных курсаў развіцця фартэпіяннага майстэрства ў Веймары (1972), Душніках (Польшча, штогод з 1978 г.), Манчэстэры (з 1987 г.), Бальцана (з 1986 г.), ва Фрайбургу (з 1987 г.) і Шпайхінгене (Германія, пастаянна), Хельсінкі, Салоніках, Лос-Анджэлесе, Дуброўніке (Харватыя), Парыжы, Токіо, Лондане, штогод – у Тамбове.

Мержанаў – сусветна вядомы педагог, які выхаваў больш за 100 піяністаў. Яго вучні трымалі перамогі на 22 міжнародных конкурсах, прычым 11 з іх заваявалі першыя прэміі. Яны працуюць у Расіі, Азербайджане, Арменіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Казахстане, Узбекістане, Беларусі, Украіне, Татарыі, Англіі, ЗША, Галандыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Кубе, Германіі, Італіі, Югаславіі, Японіі. Сярод вучняў – лаўрэаты ўсесаюзных і міжнародных конкурсаў.

Удзел у якасці журы конкурсаў:

Прымаў удзел у рабоце журы звыш 40 Міжнародных конкурсаў піяністаў (неаднаразова – старшыня журы): імя П.І. Чайкоўскага, імя Л. ван Бетховена, імя С.В. Рахманінава, імя Б. Бартока, імя Ф. Ліста, імя каралевы Лізаветы, імя Дж. Энеску, імя Ф. Бузоні, у конкурсах, якія праходзілі ў гарадах: Порта, Лідс, Кліўленд, Токіо, Лісабон. Старшыня журы Міжнароднага конкурса імя С.В. Рахманінава.

Канцэртная дзейнасць. Асноўны рэпертуар:

З 1946 г. – саліст Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі. За 60 гадоў піяністычнай дзейнасці Мержанавым было сыграна больш за 2000 сольных, сімфанічных і камерных канцэртаў у Расіі, краінах былога СССР, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Японіі, Кітаі, Кубе, Канадзе, Уругваі, Партугаліі, Грэцыі, Італіі, Іспаніі, Бельгіі, Швейцарыі, ЗША – усяго больш за 200 гарадоў.

30-гадовая творчая садружнасць звязвае Мержанава з квартэтам імя Камітаса і скрыпачом А. Габрыелянам. Ён выступаў таксама з квартэтамі імя Бетховена, Пракоф’ева, квартэтам Грузіі, а таксама ў ансамблі з Г. Жысліным. Выступаў сумесна з 81 дырыжорам.

Навуковыя працы. Выданні. Публікацыі:

Аўтар мноства артыкулаў аб канцэртным жыцці, музычных конкурсах, музычнай педагогіцы і выканальніцтве. Рэдактар “Альбома для юнацтва” Р. Шумана, “Карцінкі з выставы” М. Мусаргскага, Двух п’ес ор.3 С. Рахманінава.

Аўтар новай рэдакцыі “Добра тэмпераванага клавіра” І.С. Баха (М., 2001), у якой зроблены шэраг важных тэксталагічных адкрыццяў, фартэпіянных транскрыпцый арганных харалаў І.С. Баха. Аўтар артыкула “Об исполнении Пятой сонаты Скрябина” (выдадзена ў Расіі і Германіі). У 2000 г. выступаў з дакладам на Міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве, прысвечанай творчасці Ф. Шапэна (“Новое “прочтение” Финала Сонаты b-moll”).

Мержанавым былі запісаныя 22 доўгаіграючыя пласцінкі і 5 кампакт-дыскаў (запісы былі зроблены ў ЗША, Японіі, Італіі, СССР). Запісы з выкананнем Мержанава трансліраваліся з канцэртных залаў і на тэлебачанні. Сярод запісаў: “Карцінкі з выставы” М. Мусаргскага, эцюды Ф. Ліста на тэмы Н. Паганіні, санаты Л. ван Бетховена (№10 і 14), Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, Саната е-moll, абраныя лірычныя п’есы Э. Грыга, Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №3 і “Рапсодыя на тэму Паганіні” С. Рахманінава, творы Ф. Шапэна, А.М. Скрабіна. Фантазія Ф. Шуберта, “Варыяцыі на тэму Паганіні” Й. Брамса, Другая сюіта С. Фейнберга і іншыя.

Водзывы:

• “За ўсё сваё жыццё я яшчэ не чуў такой выдатнай ігры на раялі, якую распавёў учора В. Мержанаў” (Золтан Кодаі).

• “Піяністычная здольнасць артыста асабліва яскрава выявілася ў выкананні найцяжэйшага 3-га канцэрта Рахманінава” (Дзмітрый Шастаковіч).

• “У дадатак да віртуознасці і музычнасці, ён праяўляе такую цеплыню і пачуццё пластычнасці музычнай мовы – асабліва ў Брамсе, – якія незвычайныя для сучасных выканаўцаў любой краіны, нават для Гілельса, Ойстраха, Когана, вядомых нам па асабістым кантакце… Яго выкананне паказала нам самую сутнасць скрабінскай музыкі” (“Сатэрдэй рэвю”, А. Чазінс).

• “Ён паказаў сябе годным нашчадкам вялікіх піяністаў, народжаных Расіяй, пачынальна з Зілоці і Рахманінава” (“Дагенс Нюхетэр”).

• “Ці трэба шмат пісаць? Становішся проста нямым пасля такога фантастычнага выканання” (“Моргенпостэн”, Т. Экен).

• Па водзывах крытыкаў, Мержанаў – “сапраўдны чараўнік”, які “валодае велізарным талентам. Піяніст дзівіць непаўторнымі магчымасцямі сваіх рук, роўна як і мудрасцю інтэрпрэтатара …” (Ratolino P. Мusica. 1983).

У 2008 г. Навукова-выдавецкі цэнтр “Московская консерватория” выпусціў зборнік артыкулаў “Виктор Мержанов. Музыка должна разговаривать” (рэдактар-укладальнік Г.В. Краўкліс).

Гл.: http://www.mosconsv.ru/ru/person.aspx?id=8769