Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Глазава Любоў Сяргееўна

Пасада: выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2022) па класе дацэнта У.А.Дулава
Выкладчык дысцыплін: спецыяльнае фартэпіяна


Нарадзілася 29 ліпеня 2000 года ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь. У 2018 г. выдатна скончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выкладчык Гужалоўская А.М.). У 2023 годзе з адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, клас загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнта Дулава У.А.
Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі (у 2015, 2016 і 2019 гадах), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2022 год). Неаднаразова адзначана падзякамі ад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнік розных фестываляў, сярод якіх фестываль Эміра Кустурыцы Kustendorf Classic (Мокра Гара, Сербія, 2019г.), ХХII фестываль «Міжнародны тыдзень кансерваторый» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2022г.).

Пераможца ІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра (лаўрэат I ступені, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь).
Лаўрэат III ступені I Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Яна Хофмана (г. Кракаў, Рэспубліка Польшча), таксама лаўрэат III ступені Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі “Kaunas Sonorum” (г. Каўнас, Літоўская Рэспубліка).
Удзельнік першага Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя С.У. Рахманінава (Масква, 2022 г.)
Пераможца XV маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (снежань, 2021 г., 1 месца). Уладальнік Сярэбранага медаля XVI маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (горад Душанбе, Рэспубліка Таджыкістан, 2022 год).
Лаўрэат II ступені XXII Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў ім. М.Юдзінай (Санкт-Пецярбург, Расія).
Уладальнік Гран-Пры XXVIII Міжнароднага конкурсу маладых музыкантаў ім. Д.Б. Кабалеўскага (Самара, Расія, 2022г.).
Лаўрэат I ступені V Усерасійскага адкрытага конкурсу піяністаў імя С.С.Бендзіцкага (Саратаў, Расія, 2023г.).

pic pic pic