- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Глазава Любоў Сяргееўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: вышэйшая, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці «Фартэпіяна» (2023, клас фартэпіяна В.А. Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам І.Ю. Аношкі (2024).
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент, фартэпіянны ансамбль, маркетынг і кіраванне творчым праектам


Нарадзілася 29 ліпеня ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь. У 2018 г. з адзнакай закончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выкладчык А.М. Гужалоўская). У 2023 годзе з адзнакай закончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, клас загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесара В.А. Дулава.

З 2023 года – выкладчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2024 года выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі (у 2015, 2016 і 2019 гадах), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2022 год), двойчы ўладальнік Гранд-прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2023 год). Неаднаразова адзначана падзякамі ад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з’яўляецца ўдзельнікам розных майстар-класаў і міжнародных фестываляў, сярод іх XXII фестываль «Міжнародны тыдзень кансерваторый» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2022 г.), VI міжнародны музычны фестываль «Еўрапейскія канцэрты ў Санкт-Пецярбургу» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2023 г.), фестываль Эміра Кустурыцы Kustendorf Classic (Мокра Гора, Сербія, 2024 г.). Удзельнік I і II Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя С.В. Рахманінава (Масква, 2022 г., 2025 г.).

Сярод дасягненняў за гады вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

Пераможца ІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра (лаўрэат I ступені, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь).

Лаўрэат III ступені I Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Яна Хофмана (г. Кракаў, Рэспубліка Польшча), а таксама лаўрэат III ступені Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі «Kaunas Sonorum» (г. Каўнас, Літоўская Рэспубліка).

1 месца на Пятнаццатых моладзевых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД (1 месца, снежань 2021 г.).

Лаўрэат 2 ступені XXII Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў імя М. Юдзінай (Санкт-Пецярбург, Расія, студзень 2022).

Лаўрэат 1 прэміі ХІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (Мінск, май 2022).

Уладальнік Сярэбранага медаля Шаснаццатых моладзевых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (горад Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан, кастрычнік 2022 год).

Уладальнік Гран-пры XXVIII Міжнароднага конкурсу маладых музыкантаў імя Д.Б. Кабалеўскага (Самара, Расія, лістапад 2022 г.).

Лаўрэат 1 ступені II Міжнароднага конкурсу інструментальнага выканальніцтва «Kogan’s competition» (г. Алматы, Рэспубліка Казахстан, снежань 2022 года).

Дыпламант V Маскоўскага міжнароднага конкурсу піяністаў Уладзіміра Крайнева (Масква, Расія, сакавік 2023 г.).

Лаўрэат I ступені V Усерасійскага адкрытага конкурсу піяністаў імя С.С. Бендзіцкага (Саратаў, Расія, 2023 г.).

Лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Міхаіла Андрыянава (Екацярынбург, Расія, кастрычнік 2023 г.).

Уладальнік Залатога медаля Першых моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) (Бішкек, Кыргызская Рэспубліка, сакавік 2026 г.);

Лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2026» (Мінск, Рэспубліка Беларусь, красавік 2026 г.).