Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Дзяруга Марыя Міхайлаўна

Пасада: Выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021, клас В.А.Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка (2022)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент, фартэпіянны ансамбль, азнаямленчая практыка


Нарадзілася 28 кастрычніка 1996 г., г. Мінск (Беларусь)

З 2021 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у конкурсах, з’яўляецца лаўрэатам 8 Міжнародных фартэпіянных конкурсаў (Украіна, Літва, Беларусь, Арменія, Малдова)

У ліку апошніх дасягненняў — уладальнік Сярэбранага медаля XII маладзёжных Дэльфійскіх гульняў Дзяржаў СНД (Расія, г. Екацярынбург, 2017), званне Лаўрэата І ступені ІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра (Беларусь, г. Брэст, 2019).

З’яўляецца ўладальніцай Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008 і 2017), прэміі і звання дыпламанта (2007) і заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду (2010 і 2013).