Пасада: Дацэнт кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Вучонае званне: Дацэнт
Ганаровае званне: Заслужаны артыст РСФСР
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. Луначарскага (1972 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, канцэртна-камерныя спевы.
Маісеенка Н.С. з’яўляецца адным з вядучых педагогаў, дацэнтам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі працаваў загадчыкам вакальнага аддзялення Гомельскага музычна-педагагічнага вучылішча. З 1974 г.саліст Свярдлоўскай оперы. У 1981г. быў запрошаны ў НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова гастраляваў за мяжой: Германія, Польшча, Швейцарыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Бразілія. Удзельнічаў у музычных фестывалях ва Уфе, Казані, Астрахані, Маскве. У 2012 г. удзельнічаў у вадахрышчанскім тыдні на фестывалі класічнай музыкі «Новая опера» г. Масква, у ХІІ Міжнародным фестывалі вакальнага мастацтва ім. У.Барсавай і М. Максакавай у г. Астрахань. За час працы ў тэатры М.С. Маісеенка выканаў больш за 30 вядучых оперных партый. Мае ганаровае званне Заслужаны артыст Расіі (1979г.), у 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
За гады працы Маісеенка М.С. выхаваў значную колькасць маладых таленавітых вакалістаў. Сярод яго студэнтаў 6 лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных вакальных конкурсаў. Выпускнікі класа М.С. Маісеенка паспяхова працуюць на сцэнах Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выкладаюць у розных навучальных установах КНР.
Багаты музычны, сцэнічны і жыццёвы вопыт Майсеенка М.С. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. У класе М.С. Маісеенка займаюцца як беларускія так і замежныя студэнты. Акрамя студэнтаў першай ступені навучання
М.С. Маісеенка паспяхова працуе з замежнымі слухачамі падрыхтоўчага аддзялення, магістрантамі, кіруе падрыхтоўкай магістарскіх дысертацый.
Студэнты класа М.С. Маісеенка прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах.
Майсеенка М.С. аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і музычных школ Рэспублікі. Педагагічны вопыт М.С. Маісеенка знайшоў арганічнае выраз у творчых, вучэбна-метадычных і навуковых працах, якія ўведзены ў навучальны працэс Акадэміі музыкі, выкарыстоўваюцца выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ і УССА.
Публікацыі:
Літаратура аб выкладчыку: