Пасада: Загадчык цэнтра дадатковай адукацыi дарослых, дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас У.А. Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка (2013)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі.
Нарадзілася ў 1989 у г. Мінску (Беларусь).
З 2013 года працавала выкладчыкам кафедры фартэпіяна, выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2016 года – старшы выкладчык, з 2021 года – загадчык падрыхтоўчага аддзялення, з 01.09.2025 – загадчык цэнтра дадатковай адукацыi дарослых. Піяністка стажыравалася ў Латвійскай музычнай акадэміі ім. Язэпа Вітола – 2012-2013 навучальны год (кл. праф. С.Ю. Асокіна). З 2023 года – студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
С.М. Хіхіч з’яўляецца ўдзельнікам ХVI Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў, фартэпіянных дуэтаў і камерных ансамбляў імя Марыі Юдзінай (г. Санкт-Пецярбург, Расія, 2015), дыплом у намінацыі “фартэпіянны ансамбль”; ХХ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Musica Classica” (г. Руза, Расія, 2016) – дыплом лаўрэата I прэміі ў намінацыі “фартэпіянны ансамбль” (з прафесарам Л.З. Тэр-Мінасян).
Студэнты класа Хіхіч С.М. станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў, сярод іх: Буцкевіч Аліна, Ван Цзэцын, Лю Ісюань, Мэй Юйсінь, Чжао Цзяньбо. Узнагароджана дыпломамі за педагагічнае майстэрства (2019 Італия, 2019 Расія, 2021 Францыя, 2023 Францыя, 2023 Беларусь). Таксама студэнты класа прымалі ўдзел у майстар-класе фартэпіяннага дуэта Ю. Махавіча і А. Лапікуса (Малдова), у майстар-класе прафесара А.Дзіева (Расія).
Прымала ўдзел у канферэнцыях у БДПУ імя М.Танка (2020), у Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І.Глінкі (2024).
Мае Падзяку Беларускага саюза кампазітараў (2015), Падзяку рэктара акадэміі (2022).
Член арганізацыйнага камітэта міжнароднага конкурсу піяністаў “Мінск 2014”; міжнароднага фестывалю “Беларускія фартэпіянныя асамблеі” (2014, 2015, 2022); “XI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі” (2017).
Прымала ўдзел у канцэртах кафедры фартэпіяна, кафедры спецыяльнага фартэпіяна, у якасці канцэртмайстра ў канцэрце кафедры камернага ансамблю ў дуэце з А.Бараненкавай (2017), у канцэртах у Белдзяржфілармоніі з П.Чарнеўскай (2022, 2023), у к/з “Верхні горад”, у каледжах мастацтваў у г.Маладзечна, РДКІ імя І.О.Ахрэмчыка, МДКІ, музычных школах г.Мінска. Прымала ўдзел у якасці саліста ў канцэрце аркестра баянаў і акардэонаў (2020).
Сфера навуковых інтарэсаў Хіхіч С.М. – пытанні спецыфікі навучання музыкантаў розных спецыяльнасцей фартэпіяна, замежных грамадзян, беларуская выканальніцкая, педагагічная, кампазітарская школы.
(2024).
Хіхіч С.М. напісаны навучальныя праграмы навучальных курсаў для факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (2019, 2022, 2023), вучэбная праграма для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення (2024).
Навуковыя публікацыі: