- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Хіхіч Соф’я Міхайлаўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2025)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас У.А. Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка (2013).
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, Фартэпіянны ансамбль.


Нарадзілася ў 1989 у г. Мінску (Беларусь).

З 2013 года працавала выкладчыкам кафедры фартэпіяна і выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2016 года – старшы выкладчык, з 2021 года – загадчык падрыхтоўчага аддзялення, з верасня 2025 па студзень 2026 – загадчык цэнтра дадатковай адукацыi дарослых.

Піяністка стажыравалася ў Латвійскай музычнай акадэміі ім. Язэпа Вітола – 2012-2013 навучальны год (кл. праф. С.Ю. Асокіна). У 2026 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

С.М. Хіхіч з’яўляецца дыпламантам ХVI Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў, фартэпіянных дуэтаў і камерных ансамбляў імя Марыі Юдзінай (Расія, 2015); лаўрэатам ХХ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Musica Classica” (Расія, 2016).

Студэнты класа Хіхіч С.М. станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў, прымалі ўдзел у майстар-класе фартэпіяннага дуэта Ю. Махавіча і А. Лапікуса (Малдова), у майстар-класе прафесара А.Дзіева (Расія).

Узнагароджана дыпломамі за педагагічнае майстэрства (2019, 2021, 2023). Мае Падзяку Беларускага саюза кампазітараў (2015), Падзяку рэктара акадэміі (2022).

Член арганізацыйнага камітэта міжнароднага фестывалю “Беларускія фартэпіянныя асамблеі” (2014, 2015, 2022); “XI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі” (2017).

Прымала ўдзел у канцэртах кафедры фартэпіяна, кафедры спецыяльнага фартэпіяна, у якасці канцэртмайстра ў канцэртах кафедры камернага ансамблю, у Белдзяржфілармоніі, у к/з “Верхні горад”, у каледжах і музычных школах. Прымала ўдзел у якасці саліста ў канцэрце аркестра баянаў і акардэонаў (2020).

Хіхіч С.М. напісаны навучальныя праграмы навучальных курсаў для факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (2019, 2022, 2023), вучэбная праграма для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення (2024).

Навуковыя публікацыі: