Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1997 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камернае выканальніцтва
Кузьміцкая Лідзія Аляксандраўна пачала сваю творчую дзейнасць у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ў 1995 годзе ў якасці артысткі хору. У 1997 годзе пасля заканчэння вакальнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі была пераведзена ў акцёрскую трупу на пасаду артыста-вакаліста першай катэгорыі. У 2000 годзе рашэннем мастацкага савета тэатра Кузьміцкай Л.А. была прысвоена вышэйшая катэгорыя артыста-вакаліста, у 2007 годзе ў сувязі са значным прафесійным ростам – катэгорыя «Вядучы майстар сцэны».
Выдатная вакальная школы, прыгожы тэмбр голасу, невычэрпная творчая энергія, яркі драматычны тэмперамент і тонкі мастацкі густ дазволілі Лідзіі Кузьміцкай заняць вядучае становішча ў трупе тэатра, дэманстраваць надзвычай шырокі выканальніцкі дыяпазон. Драматычна напоўненыя, псіхалагічна дакладныя сцэнічныя вобразы Лідзіі Кузьміцкай адрозніваюцца дакладным увасабленнем рэжысёрскай задумы, з’яўляюцца ўзорам высокага выканальніцкага майстэрства і вакальнай культуры.
Першыя ж ролі артысткі – Маня і Марыца ў класічнай аперэце «Марыца» І.Кальмана — прадэманстравалі яе здольнасці: магчымасць выконваць складаны музычны матэрыял на самым высокім прафесійным узроўні, ствараць цікавыя, драматычна напоўнены вобразы, прыўносіць у іх адметныя мастацкія рысы. Артыстка аднолькава таленавіта стварае драматычна напоўненыя, псіхалагічна дакладныя сцэнічныя вобразы гераінь у музычна-сцэнічных творах розных жанраў – у оперы (Недда «Паяцы» Р. Леанкавала; Земфіра «Алека» С. Рахманінава), аперэце (Ганна Главары «Вясёлая ўдава», баранэса Какозі «Таемны шлюб» / «Граф Люксембург» Ф. Легара; Тэадора «Містэр Ікс», Марыца «Марыца»; Сільва, Аляксандра «Каралева Чардаша» / Сільва» І. Кальмана; Аніна «Ноч у Венецыі», Разалінда «Летучая мыш», Сафі «Цыганскі барон» І. Штрауса; Тэрэза «Капялюш Напалеона» А. Штрауса; Разіта ля Торэс «Баль у «Савоі» П. Абрахама), музычныя камедыі (Асья «Вясельны базар» / «Аршын мал алан» У. Гаджыбекава; Насця «Бабскі бунт» Е. Пцічкін; Мэджы Джэксан «Мая жонка – лгунья» У. Ільіна і У. Лукашова; Соф’я «Свадьба ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава) і сучасным мюзікле (Донна Ганна «Дон Жуан ў Севільі» М. Самойлава; герцагіня Мальбара «Шклянка вады» У. Кандрусевіча; Васіліса ў Першым Нацыянальным мюзікле У. Кандрусевіча «Соф’я Гальшанская»; Голда «Шалом Алейхем! Мір вам, людзі» А. Хадоска; місіс Хігінс «Мая цудоўная лэдзі» Ф. Лоу) і многія інш.
Апошнія ролі Лідзіі Кузьміцкай (місіс Бэнкс, мюзікл «Мэры Попінс»; Пендрык Элеанора Маркелаўна, Аперэта «Жаніхі» І. Дунаеўскага, Каралева Ірландыі, фолк-рок-мюзікл «Трыстан і Ізольда» А. Сымона, Валенсьена Аперэта «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, Донна Люсія Д’альвадорэс музычная камедыя «Здрасьте, я цётка Чарлі!..” А. Фельцмана, Фея музычная казка “Чароўны сон Папялушкі” Г. Шайдуловой, Зельда мюзікл “Габрэйская шчасце” В. Баснера, каралева Ганна мюзікл “Тры мушкецёры” М. Дунаеўскага, Мелана музычная камедыя “Нявеста з Імерэціі” Г. Канчэлі) узбагацілі мастацкую галерэю выдатных вобразаў-партрэтаў, створаных беларускімі артыстамі прадстаўнікамі музычна-тэатральнага мастацтва. Таленавітае валоданне палітрай самых разнастайных сродкаў мастацкай выразнасці дазволілі Лідзіі Аляксандраўне пацвердзіць свой высокі прафесіяналізм і статус шматпланавай актрысы ў вачах гледачоў.
Кузьміцкая Л. А. выконвае канцэртныя нумары як на рускай, так і на беларускай мове, дэманструе ўзоры высокага вакальнага майстэрства і вакальнай культуры ў маштабных праектах Тэатра – «Музычны калейдаскоп», «Казкі Венскага лесу», «Чароўны свет аперэты», «Споведзь жанчыны», традыцыйных святочных навагодніх праграмах і інш.
Штогод Лідзія Аляксандраўна прымае актыўны ўдзел у дабрачынных канцэртах і праектах Тэатра, сярод іх: штогадовы дабрачынны канцэрт да Дня Перамогі «Эшалон Перамогі» арганізаваны калектывам Тэатра пры падтрымцы Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; вялікі канцэрт салістаў і сімфанічнага аркестра тэатра; дабрачынныя канцэрты прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і інш.
Лаўрэат міжнароднага конкурсу, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, медаль Францыска Скарыны.
Артыстка ўдзельнічала ў мностве гастрольных паездках тэатра па розных рэгіёнах Беларусі, на высокім прафесійным узроўні прэзентуе беларускае музычна-тэатральнае мастацтва на гастролях па Расіі (Екацярынбург, Петразаводск, Смаленск, Тула, Навамаскоўск, Уфа, Калінінград, Стаўрапаль), Літве (Клайпеда, Вільнюс, Панявежыс), Латвіі (Рэзэкнэ, Даўгаўпілс, Рыга).
Выканаўца мае багаты канцэртны рэпертуар з вакальных твораў
П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава, М. Метнера,
С. Рахманінава, Д. Шастаковіча, Г. Вольфа, з якімі яна выступае ў розных канцэртных праграмах беларускай сталіцы для прадстаўнікоў розных прафесійных і сацыяльных груп.
Творчая дзейнасць Кузьміцкай Л.А. карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў, яе сцэнічныя працы адзначаны шматлікімі станоўчымі водгукамі ў прэсе.
Кузьміцкая Л. А. мае вялікі вопыт супрацоўніцтва з буйнымі творчымі калектывамі рэспублікі, сярод якіх дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, канцэртны аркестр “Няміга”, узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь і інш.
Артыстцы прысуджана Нацыянальная прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва імя Л. П. Александроўскай і прыз «Натхненне» за выкананне ролі Разалінды у аперэце «Лятучая мыш» І. Штрауса ў 2003 годзе. Творчыя дасягненні Лідзіі Кузьміцкай неаднаразова адзначаліся на дзяржаўным узроўні. За высокае выканальніцкае майстэрства і значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва яна ўзнагароджана:
Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю Кузьміцкая Л. А ўнесла і працягвае ўносіць значны ўклад у развіццё беларускага музычнага і тэатральнага мастацтва.