Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Крыкунова Ірына Генадзеўна

Пасада: дацэнт кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Данскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (1990); Растоўская дзяржаўная кансерваторыя імя С.В.Рахманінава (2001); стажыроўка ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” па тэматыцы “Рэжысура опернага тэатра” (кіраўнік стажыроўкі – прафесар М.М.Ізворска-Елізар’ева, 2012)
Выкладаемыя дысцыпліны: Оперны клас, Оперная студыя, Культура мовы


Нарадзілася ў г.Растоў-на-Доне, Расія.

Ірына Крыкунова – запрошаная салістка Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета, запрошаная салістка Латвійскай Нацыянальнай оперы. Выпускніца Данскога тэхнічнага ўніверсітэта, інжынер-механік па прафесіі, яна паспяхова будавала кар’еру ў бізнэсе. Але пакінуўшы бізнэс, яна паступіла ў Растоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя С.В.Рахманінава (клас прафесара А.П.Бяляевай). У 2000 годзе паспяхова дэбютавала на студэнцкай сцэне ў оперы П.І.Чайкоўскага “Іаланта”. Неўзабаве адбыўся дэбют спявачкі ў партыі Недды ў оперы Р.Леанкавалла “Паяцы” на сцэне Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра і І.Крыкунова была запрошана салісткай у оперную трупу тэатра.

З 2007 года І.Крыкунова салістка Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім.П.І.Чайкоўскага.

Шырокі рэпертуар спявачкі ўключае наступныя партыі: Яраслаўна ў оперы “Князь Ігар” А.П.Барадзіна; Таццяна ў оперы “Яўген Анегін”, Марыя ў оперы “Мазэпа” і Ліза ў оперы “Пікавая Дама” П.І.Чайкоўскага; Марфа ў оперы “Царская нявеста” М.А.Рымскага-Корсакава; Мікаэла ў оперы “Кармэн” Ж.Бізэ; Дэздэмона ў оперы “Атэла”, Джыльда ў оперы “Рыгалета”, Віялета ў оперы “Травіята” і Аіда ў оперы “Аіда” Дж.Вердзі; Норма ў оперы “Норма” В.Беліні; Тоска ў оперы “Тоска”, Ліу ў оперы “Турандот”, Мімі ў оперы “Багема” і Мадам Батэрфляй у оперы “Мадам Батэрфляй” Дж.Пучыні; Юдзіт ў оперы “Сіняя Барада” Б.Бартака; Леанора ў оперы “Фідэль” Л.Бетховена; Зіглінда ў оперы “Валькірыя” і Сэнта ў оперы “Лятучы Галандзец” Р.Вагнера; Кацярына ў оперы “Лэдзі Макбет Мцэнскага павета” Д.Шастаковіча і інш.

Ірына Крыкунова – таленавіты інтэрпрэтатар партый драматычных гераінь Р.Вагнера, Б.Бартака, Д.Шастаковіча і А.Цэмлінскага.

Працягвае паспяховыя выступленні ў оперных тэатрах і на канцэртных пляцоўках Расіі і за мяжой: у Вялікім тэатры ў Маскве, Мінску, Grand Teatre del Liceu у Барселоне, Германіі, Англіі, Royal Albert Hall у Лондане, Carnegie Hall у Нью Ёрку, Teatro Massimo Bellini, San Carlo у Італіі, у краінах Балтыі, у Індыі, Паўднёвай Карэі, Амерыцы.

Прымае актыўны ўдзел у канцэртных праграмах, дзе яна выконвае аратарыяльныя творы: Дж.Пергалезі Stabat Mater, І.Бах Mecca H-moll, А.Вівальдзі Gloria, Дж.Расіні Stabat Mater, В.Моцарт Requiem, Л.Бетховен Сімфонія № 9, Форэ Requiem, Вердзі Requiem, Б.Брытэн War Requiem, СВ.Рахманінаў Званы, Д.Шастаковіч Сімфонія № 14, А.Цэмлінскі Лірычная сімфонія і інш.

З 01.10.2019 па 31.01.2022 працавала выкладчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі, з 10.02.2022 – загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі.

За апошнія 3 гады працы на кафедры пастаўлены ўрыўкі з опер: В.А.Моцарта “Дон Жуан”, “Чароўная флейта”; Г.Пёрсел “Дыдона і Энэй”; Г.Даніцэці “Рыта”, “Званочак”, “Любоўны напой”; Р.Леанкавала “Паяцы”; П.І.Чайкоўскага “Пікавая дама” і іншыя. 25.05.2022 і 30.05.2022 адбыўся оперны спектакль “Шалёны дзянёк” па матывах оперы В.А.Моцарта “Вяселле Фігара”, выкарыстоўваючы ўласную новую рэдакцыю оперы.

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры і масавых камунікацый РФ за вялікі ўклад у развіццё культуры і масавых камунікацый (2006). Мае дыплом Міністэрства культуры РБ за ўдзел у міжнароднай культурнай акцыі “Чарнобыль праз 20гадоў” (2006); пяць дыпломаў Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска” у намінацыі “Лепшая жаночая роля” за спектаклі: Дж.Пучыні “Мадам Батэрфляй” (2003); Д.Шастаковіч “Лэдзі Макбет Мцэнскага павета” (2005); Дж.Вердзі “Рыгалета” (2007); П.І.Чайкоўскі “Пікавая дама” (2016); Д.Шастаковіч “Лэдзі Макбет Мцэнскага павета” (2017).

pic pic pic