Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Мацвіеўская Марыя Анатольеўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас фартэпіяна В.А. Дулава), там жа магістратура (2019) пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Маркетынг і кіраванне творчым праектам.


Нарадзілася 30 чэрвеня 1994 у г.Мінску (Беларусь). З 2018 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2021 – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

З’яўляецца дыпламантам Міжнароднага конкурсу ім. Д.Б. Кабалеўскага (г. Самара, Расія, 2013), Міжнароднага конкурсу-фестывалю маладых піяністаў-выканаўцаў ім. Барталамеа Крыстафоры (г. Санкт-Пецярбург, Расія, 2017), IX Міжнароднага конкурсу «Рамантызм: вытокі і гарызонты» памяці Я.Ф. Гнесінай (г. Масква, Расія, 2017), лаўрэатам III прэміі XXIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Musica Classica” у намінацыі “Камерны ансамбль” (г. Руза, Расія, 2018). Прымала ўдзел у IV Форуме класічнай музыкі “Усход-Захад” (г. Гомель, 2018).

Сярод вучняў – лаўрэаты і дыпламанты Міжнародных конкурсаў.

 

pic pic pic