- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Мацвіеўская Марыя Анатольеўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас фартэпіяна В. А. Дулава), там жа магістратура (2019) пад кіраўніцтвам В. Л. Яканюка.
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 30 чэрвеня 1994 у г.Мінску (Беларусь).

З 2018 з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2021 – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

З’яўляецца дыпламантам Міжнароднага конкурсу ім. Д. Б. Кабалеўскага (г. Самара, Расія, 2013), Міжнароднага конкурсу-фестывалю маладых піяністаў-выканаўцаў ім. Барталамеа Крыстафоры (г.Санкт-Пецярбург, Расія, 2017), IX Міжнароднага конкурсу «Рамантызм: вытокі і гарызонты» памяці Я. Ф. Гнесінай (г. Масква, Расія, 2017), лаўрэатам III прэміі XXIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Musica Classica» у намінацыі «Камерны ансамбль» (г. Руза, Расія, 2018). Прымала ўдзел у IV Форуме класічнай музыкі «Усход-Захад» (г.Гомель, 2018).

Сярод вучняў – Лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў.