Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Прыбылова Васіліна Міхайлаўна

Пасада: дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1999, клас Т.С. Якіменка), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (2005)
Дысцыпліны, якія выкладаюцца: Беларуская народная музычна-інструментальная культура, Нотная транскрыпцыя музыкі вуснай традыцыі, Фальклорная практыка


Нарадзілася 21.11.1974 г. у г. Чыце (Расійская Федэрацыя).

З 1997 працуе ў кабінеце традыцыйных музычных культур (да 2011 кабінет народнай музыкі). Ажыццяўляе навукова-метадычную апрацоўку і сістэматызацыю музычна-фальклорных фондаў, стварэнне электронных дадаткаў, даведнікаў, карт, табліц. Праводзіць кансультаванне па пытаннях методыкі работы архіва этнамузыкі і правядзення палявых даследаванняў.

Аўтар навуковых манаграфій і артыкулаў, вучэбных праграм, аўдыя- і нотных хрэстаматый (у тым ліку анатаваных аўдыякалекцый на кампакт-дысках серыі «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі»). Бярэ ўдзел у выкананні даследчых распрацовак навуковай і навукова-метадычнай накіраванасці.

З 2004 года выкладае ў Акадэміі музыкі, дзе вядзе вучэбныя курсы этнамузыказнаўчага і музычна-гістарычнага профілю. Выконвае кіраванне фальклорнай практыкай студэнтаў і курсавымі праэктамі студэнтаў-музыказнаўцаў.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навуковых (навукова-практычных) канферэнцыях, навуковых семінарах; водзываў на кандыдацкія і магістарскія дысертацыі.

Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні міжнародных навуковых (навукова-практычных) канферэнцый, сімпозіумаў, фестываляў, этнаграфічных канцэртаў, семінараў, круглых сталоў, шэрагу радыёперадач цыклаў «Галасы стагоддзяў», «Беларуская этнафонія», «Кнігарня» Беларускага радыё.

Сфера навуковых інтарэсаў: сістэмныя, стылявыя, тэарэтычныя, гістарычныя аспекты музычнага фальклору Беларусі; тыпалогія, арэалогія, рэгіяналістыка і паэтыка беларускага вуснатрадыцыйнага меласу; пытанні этнафоніі; спецыфіка фарміравання і функцыянавання песенна-абрадавай масленічнай традыцыі.

Кандыдацкая дысертацыя: Песенна-абрадавыя традыцыі Масленіцы Верхняга Падняпроўя: 17.00.02 / навук. кір. Т. С. Якіменка; БДАМ. – Мінск, 2008.

Курсы павышэння кваліфікацыі:

  • «Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці дзіцячых школ мастацтваў» (Інстытут культуры Беларусі, красавік 2016 г.);
  • «Эфектыўнае ўжыванне ІКТ у электронным навучанні » (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, чэрвень 2021 г.).

Публікацыі:

Манаграфіі:

  • Прыбылова, В.М. Музычны ландшафт песенна-абрадавых традыцый Масленіцы Верхняга Падняпроўя. – Мінск: Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2010. – 152 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (СD-R): гуч.
  • Масленіца: Абрад. Песні. Напевы / аўтары-складальнікі А. Ляшкевіч, В. Прыбылова. – Мінск: Бел. навука, 2020. – 816 с. – (Беларуская народная творчасць : БНТ).

Раздзелы ў манаграфіі:

  • Экспедиционно-полевое исследование региональных этномузыкальных традиций Беларуси в современных условиях / Т. Беркович, Т. Константинова, В. Прибылова и др. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2020. – 275 с.: ил. (Научное издание).

Выбраныя артыкулы:

  • Песенна-веснавы цыкл Беларускага Падняпроўя ў сістэме рэгіянальных традыцый каляндарна-земляробчага фальклору Беларусі: спроба характарыстыкі // Муз. культура Беларусі: праблемы гісторыі і тэорыі: матэрыялы VIII Навук. чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай.— Мінск, 1999;
  • Тыпы масленічных напеваў днепра-дзвінскага міжрэчча // Вопросы музыкознания и философии музыки: сб. ст.— Мінск, 2003.— Вып. 3;
  • Масленічныя сожска-беседзь-іпуцкага вусця // Навук. працы БДАМ.— Вып. 8. Сер. 1: Беларуская музычная культура: старонкі гісторыі беларускай музыкі.— Мінск, 2005;
  • Применение мультимедийных технологий в разработке базы данных по бел. муз. масленичной традиции: (на материале экспедиционно-полевых записей фоноархива каб. нар. музыки БГАМ) // Весці БДАМ.— 2005.— № 7;
  • Тыпалагізацыя музычных форм масленічнага абрадавага масіву ў перспектыве комплекснага вывучэння каляндарна-песеннай культуры верхняга цячэння Дняпра // Навук. працы БДАМ.— Вып. 11. Сер. 2: Пытанні этнамузыкалогіі: этнапесенная традыцыя Беларусі ў даследаваннях маладых музыказнаўцаў.— Мінск, 2006;
  • Асаблівасці абрадавага інтанавання ў перыяд Масленіцы: да пытання вызначэння лакальных песенных стыляў // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. ІМЭФ ім. К. Крапівы НАН Беларусі.— Мінск, 2011;
  • Мелаарэалы абрадавых напеваў Масленіцы Верхняга Падняпроўя // Проблеми етномузикології: збірник наукових ст. з географ. атласом.— Київ, 2011.— Вип. 6;
  • Современное состояние масленичного песенно-обрядового комплекса: по материалам полевых исслед. рубежа ХХ—ХХІ столетий // Культура и быт белорусов в этнографических исслед. и музейных коллекциях: материалы Междунар. науч. конф. ИИЭФ им. К. Крапивы НАН Беларуси.— Минск, 2012;
  • О существовании «белых пятен» на карте восточнославянских этнопесенных традиций: (из экспедиционных наблюдений 2013 года) // Вопросы этномузыкознания.— М., 2013.— № 4 (5) (в соавт.);
  • Ареальное изучение масленичных напевов витебско-смоленско-псковского пограничья: типологический и этнофонический аспекты // Вопросы этномузыкознания.— М., 2014.— № 1 (6);
  • «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» – вопыт рэпрадукцыі этнамузычнай культуры і вынікаў яе комплекснага сістэмнага даследавання ў выглядзе серыі аўдыявыданняў // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Навукова-тэарэтычны часопіс. – 2018. – №32 (в соавторстве).

Дыскаграфія:

  • Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя [Электронны рэсурс] / склад. В. Прыбылова. – Электрон. дад. (48:23 гуч.). – Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2006. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM): гуч., брашура (12 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі: вып. 1);
  • Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Сенненшчына [Электронны рэсурс]. / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбылова. – Электрон. дад. (102:51 гуч.). –Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2014. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (32 с.) – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі: вып. 5);
  • Этнамузычныя традыцыі ўсходнебеларускага рэгіёну: Чавушчына [Электронны рэсурс]. / склад. Т. Бярковіч, Т. Канстанцінава, В. Прыбылова – Электрон. дад. (138:24 гуч.). –Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2016. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (31 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі: вып. 8);
  • Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбылова, Т. Бярковіч – Электрон. дан. (117:01 гуч.). – Мінск: Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2017. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (39 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі ; вып. 9).

Радыёперадачы:

Праграма «Галасы стагоддзяў» на 1 нацыянальным канале Беларускага радыё:

  • Музычна-этнаграфічная экспедыцыя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Гомельскі і Добрушскі р-ны Гомельскай вобласці / эфір 05.12.2009.

Програма «Беларуская этнафонія» на канале «Культура» Беларускага радыё:

  • Абрадавыя практыкі Масленіцы на Беларусі / 1 радиопередача – эфир 17.03.2013;
  • Фальклорная экспедыцыя ў Шклоўскі раён Віцебскай вобласці / 3 радыёперадачы – эфір 14.09.2014, 21.09.2014 і 28.09.2014 з паўторам 20.09.2014, 28.09.2014 і 04.10.2014;
  • Музычна-этнаграфічнае экспедыцыйнае абследаванне Слаўгарадскага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці / 2 радыёперадачы – эфір 26.04.2015 і 03.05.2015 з паўторам 02.05.2015 і 10.05.2015;
  • «Песенныя стылі ўсходняй Беларусі»: этнаграфічны канцэрт у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, праведзенага ў рамках Міжнароднага фестывалю этнакультур і ХХІV Міжнародных навуковых чытанняў пам. Л. С. Мухарынскай / 1 радыёперадача – эфір 15.04.2015;
  • Этнаграфічны канцэрт у Беларускай дзяржаунай акадэміі музыкі / 2 радыёперадачы – эфір 23.04.2017 і 30.04.2017 з паўторам 29.04.2017 і 06.05.2017;
  • «Каляндарна-песенная традыцыя паўночнабеларускага рэгіёну»: презентация аудиоиздания БГАМ серии «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» / 3 радыёперадачы – эфір 27.08.2017, 03.09.2017 і 24.09.2017 з паўторам 02.09.2017, 09.09.2017 и 30.09.2017);
  • Да 162-годдзя Еўдакіма Раманава / 1 радыёперадача – эфір 17.09.2017 з паўторам 23.09.2017;
  • Беларускія масленічныя традыцыі ў друку: прэзентацыя манаграфіі «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы» серыі «Беларуская народная творчасць» НАН Беларуси / эфір 14.03.2021 з паўторам 05.03.2022;

Праграма «Кнігарня» на канале «Культура» Беларускага радыё:

  • «Новая кніга “Масленіца. Абрад. Песні. Напевы”» / 1 радыёперадача – эфір 01.05.2021.

Літаратура пра выкладчыка:

  • Прибылова (Вахула) Василина Михайловна // Белорусская государственная консерватория – Академия музыки : история в лицах : (1932–2017 гг.) / Сост.: Е.Н. Дулова [и др.] – Минск : Мастацкая літаратура, 2017. – С. 287–288.
  • Якименко, Т.С. О мелогеографии масленичных обрядов Верхнего Поднепровья (о монографии В.М. Прибыловой «Музыкальный ландшафт песенно-обрядовых традиций Масленицы Верхнего Поднепровья». Минск, 2010. 151 с.: Илл. + CD) // Живая старина. – М., 2011. – № 4 (72). – С. 53–55.
pic pic pic