- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Прыбылова Васіліна Міхайлаўна

Пасада: дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1999, клас Т.С. Якіменка), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (2005)
Дысцыпліны, якія выкладаюцца: Беларуская народная музычна-інструментальная культура, Нотная транскрыпцыя музыкі вуснай традыцыі, Фальклорная практыка


Нарадзілася 21.11.1974 г. у г. Чыце (Расійская Федэрацыя).

З 1997 працуе ў кабінеце традыцыйных музычных культур (да 2011 кабінет народнай музыкі). Ажыццяўляе навукова-метадычную апрацоўку і сістэматызацыю музычна-фальклорных фондаў, стварэнне электронных дадаткаў, даведнікаў, карт, табліц. Праводзіць кансультаванне па пытаннях методыкі работы архіва этнамузыкі і правядзення палявых даследаванняў.

Аўтар навуковых манаграфій і артыкулаў, вучэбных праграм, аўдыя- і нотных хрэстаматый (у тым ліку анатаваных аўдыякалекцый на кампакт-дысках серыі «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі»). Бярэ ўдзел у выкананні даследчых распрацовак навуковай і навукова-метадычнай накіраванасці.

З 2004 года выкладае ў Акадэміі музыкі, дзе вядзе вучэбныя курсы этнамузыказнаўчага і музычна-гістарычнага профілю. Выконвае кіраванне фальклорнай практыкай студэнтаў і курсавымі праэктамі студэнтаў-музыказнаўцаў.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навуковых (навукова-практычных) канферэнцыях, навуковых семінарах; водзываў на кандыдацкія і магістарскія дысертацыі.

Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні міжнародных навуковых (навукова-практычных) канферэнцый, сімпозіумаў, фестываляў, этнаграфічных канцэртаў, семінараў, круглых сталоў, шэрагу радыёперадач цыклаў «Галасы стагоддзяў», «Беларуская этнафонія», «Кнігарня» Беларускага радыё.

Сфера навуковых інтарэсаў: сістэмныя, стылявыя, тэарэтычныя, гістарычныя аспекты музычнага фальклору Беларусі; тыпалогія, арэалогія, рэгіяналістыка і паэтыка беларускага вуснатрадыцыйнага меласу; пытанні этнафоніі; спецыфіка фарміравання і функцыянавання песенна-абрадавай масленічнай традыцыі.

Кандыдацкая дысертацыя: Песенна-абрадавыя традыцыі Масленіцы Верхняга Падняпроўя: 17.00.02 / навук. кір. Т. С. Якіменка; БДАМ. – Мінск, 2008.

Курсы павышэння кваліфікацыі:

Публікацыі:

Манаграфіі:

Раздзелы ў манаграфіі:

Выбраныя артыкулы:

Дыскаграфія:

Радыёперадачы:

Праграма «Галасы стагоддзяў» на 1 нацыянальным канале Беларускага радыё:

Програма «Беларуская этнафонія» на канале «Культура» Беларускага радыё:

Праграма «Кнігарня» на канале «Культура» Беларускага радыё:

Літаратура пра выкладчыка: