Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Бунцэвіч Надзея Яўгенаўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1985, клас Т. А. Шчарбаковай), там жа аспірантура (1996) пад кіраўніцтвам А. Б. Ладыгінай
Выкладае дысцыпліны: Гісторыя беларускай музыкі, Журналісцка-рэдактарская практыка, Гісторыя, тэорыя і метадалогія музычнай крытыкі, Асновы рэдактарскай работы, Асновы музычнай крытыкі, Гісторыя тэатра, Гісторыя музыкі Расіі XX‑XXI стст., Спецыяльны клас


Нарадзілася 5 кастрычніка 1961 г. у г. Мінску (БССР).

Музыказнаўца, музычны крытык (мае творчыя псеўданімы). Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (1999). Член БСК (з 1991).

З 1994 г. па цяперашні час працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (старшы выкладчык кафедры  беларускай  музыкі па сумяшчальніцтву, з 2005 – на асноўным месцы працы), дзе выкладае дысцыпліны: Гісторыя беларускай музыкі, Гісторыя оперы;  Гісторыя, тэорыя і метадалогія музычнай крытыкі;  Беларускае музыказнаўства і крытыка; Асновы рэдактарскай работы, Журналісцка-рэдактарская практыка, Спецыяльны клас і інш.

Сярод выпускнікоў  класа – дырэктар Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа А. В. Серакова (Скарульская).

З 1986 да 1999 гг. працавала кансультантам па творчых пытаннях у БСК, з 1994 па 2002 гг. ‑ рэдактарам і каментатарам Беларускага радыё. З 2011 года выкладае таксама ў Інстытуце журналістыкі БДУ, дзе вядзе дысцыпліны “Музычная журналістыка” і “Музычны крытык”. З 1997 г. па цяперашні час з’яўляецца рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі газеты “Культура”.  Штогод публікуе каля сотні рэцэнзій і аналітычных артыкулаў, прысвечаных пераважна музыцы і тэатру.

Асноўны навукова-даследчы напрамак дзейнасці ‑ сучасная беларуская музыка ў шырокім культуралагічным кантэксце.

Член журы Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў  «Белазаўскі акорд», Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Ад шчырага сэрца”, Міжнароднага  фэстывалю  харэаграфічнага  мастацтва «Сожскі карагод» і інш. Удзельнічае ў тэле- і радыёперадачах, прысвечаных сучаснай  беларускай  музыцы і тэатральнаму мастацтву, падрыхтавала  і правяла больш за 500 тэле- і радыёпраграм. Аўтар сцэнарыяў пяці дакументальных  фільмаў аб культуры Беларусі.

Узнагароджана Граматай Міністэрства культуры Беларусі (2011), Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001, 2016), дыпломам Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (2004).

Некаторыя публікацыі:

  • Трансфармацыя разумення нацыянальнага ў беларускай музыцы 1990-х гг. // Современный мир и национальные музыкальные культуры: Материалы Междунар. науч. конф. «Национальные традиции и современность» (5–7 октября 2004 г., г. Минск) / Науч. ред. В. П. Скороходов, Р. И. Сергиенко. – Мн.: ООО «Ковчег», 2004. С. 184–190;
  • Вяртанне эстетыкі бесканфліктнасці ў беларускай музыцы апошняга дзесяцігоддзя // Музычная культура Беларусі і свету: да 100-годдзя Л.С. Мухарынскай / склад. Т.С. Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 12. Серыя 1, Беларуская музычная культура. – Мн.: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2006. С. 297–305.
  • Некаторыя асаблівасці структуры музычна-крытычных публікацый // Журналістыка–2008: матэрыялы 10-й Міжнар. навук.-практ. канф. / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш]. – Вып.10. – Мінск: БДУ, 2008. С. 460–463;
  • Роль формы-структуры музыкально-критических публикаций в СМИ // Массовая культура и журналистика: сб. науч. тр. Вып. 3 / редкол.: Л.П. Саенкова (гл. ред.) [и др]; под ред. Л.П. Саенковой. Минск: БГУ, 2012. – 159 с. – С. 26–33;
  • Жанровые особенности современных белорусских публикаций о музыке // Трансформация жанров в литературно-художественной критике. Сб. научн. трудов. Вып.4. – Минск: БГУ, 2013. – 159 с. – С. 26–36;
  • Ці пасуюць беларускай оперы галівудскія эфекты? Развагі ў фармаце 4D // Беларуская думка. – 2012. – № 11. – С. 4–10;
  • Балет “Вітаўт”: ВІТаміны перамогі ці поўны АЎТ? // Беларуская думка. – 2013. – №11. – С. 44–50;
  • Імкненне да прыгажосці як адна з асаблівасцей беларускай музыкі пачатку ХХІ ст. // Весці Бел. дзярж. акад. музыкі : Навукова-тэарэтычны часопіс. – Мінск, 2014. – № 24.– С. 53–56;
  • Музыка и интернет: реалии и неиспользованные возможности // Литературно-художественная критика в современном интернет-пространстве: сб. научн. трудов. Под ред. Л.П.Саенковой-Мельницкой. – Минск: БГУ, 2016. – С. 15 – 23.
pic pic pic