Кафедра струнных народных інструментаў

Тахірава Эльвіра Бахціяраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2005), там жа асістэнтура-стажыроўка па спецыяльнасці «Аркестравае дырыжыраванне» (2008)
Выкладчык дысцыплін: Аркестравы клас, дырыжыраванне, інструментоўка, спецыяльны інструмент (домра)


Нарадзілася 21 лістапада 1980.

Пасада – настаўнік вышэйшай педагагічнай катэгорыі па класе домры, педагагічны стаж 18 гадоў. Сярод вучняў лаўрэаты міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2006 года з’яўляецца загадчыкам струнна-народнага аддзялення ДШМ г.Мінска. З 2009 па 2012 гг.- дырыжор Мінскага мандалінна – гітарнага аркестра.

З 2015 г.з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра рускіх народных інструментаў «Зараніца». У перыяд з 2016-2019 аркестр стаў лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў. З 2017 г. з’яўляецца старшынёй гарадской метадычнай секцыі па спецыяльнасці «домра, балалайка». Цесна супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, вядучымі выканаўцамі і педагогамі Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі.

З 2019 года з’яўляецца кіраўніком аркестра рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.  За перыяд работы з аркестрам калектыў стаў пераможцам у наступных конкурсах: XI Міжнародны конкурс-фестываль «Зімовыя зоркі Дрэздэна 2021» — лаўрэат I ступені і ўладальнік Залатога медаля (30-31 студзеня 2021 г), Міжнародны конкурс «Людзі іграюць музыку» — лаўрэат I ступені (26 красавіка -30 мая 2021 г), XIII Міжнародны конкурс выканальніцкага майстэрства «Санкт-Пецярбургскія Асамблеі мастацтваў 2021» — лаўрэат I ступені (4-5 снежня 2021г).

У 2020 г. Тахіравай Э. Б. быў распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «аркестравы клас» для накірукаў спецыяльнасці 1-16 01 08 “Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты”, 1-16 01 09 01 “Дырыжыраванне аркестрам народных інструментаў”.

Аўтар праграм па дырыжыраванні і інструментоўцы.