Кафедра струнных смычковых інструментаў

Крывашэеў Мікалай Аляксеевіч

Пасада: прафесар кафедры струнных смычковых інструментаў (спец. інструмент кантрабас)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Адукацыя: Маскоўская дзяржаўная двойчы ордэна Леніна кансерваторыя ім. П.І. Чайкоўскага (1976, клас Я.А. Коласава), там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, педагагічная практыка, прафесійна-арыентаваная практыка, методыка выкладання спецыяльнага інструмента, ансамбль, камерны ансамбль


Нарадзіўся 16 красавіка 1949 г. у г.Ніжнія Сергі (Свярдлоўская вобласць, Расія).

З 1980 года выкладчык кафедры альта, віяланчэлі і кантрабаса БДК ім. А.В.Луначарскага па сумяшчальніцтве, з 2011 года – на асноўнай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1987 г. дацэнт, з 2002 г. – прафесар кафедры альта, віяланчэлі і кантрабаса (у цяперашні час кафедры струнных смычковых інструментаў).

1969-1971 гг. – артыст сімфанічнага аркестра Тэатра оперы і балета г.Челябінска ( Расія ).

1973-1976 гг. – артыст ансамбля Маскоўскага аб’яднання музычных ансамбляў  (Расія ).

1976-1980 гг. – канцэртмайстар групы кантрабасаў аркестра ДАВТ РБ.

1980-2011 гг. – канцэртмайстар групы кантрабасаў, вядучы майстар сцэны ДАСА РБ.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў, старшыня Асацыяцыі беларускіх кантрабасістаў БСМД.

Мае Ганаровую Грамату і Ганаровы Знак Міністэрства культуры РБ, Граматы і падзякі Белдзяржфілармоніі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; падзякі і граматы за педагагічнае майстэрства.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Мае фондавыя відэа- і аўдыёзапісы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ.

Сярод выхаванцаў М.А. Крывашеева – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыяральных конкурсаў і фестываляў С. Анашкевіч, Д. Лявонюк, П. Хіменка, Д. Саўчык, Е. Мацкевіч, В. Кучайко, П. Сідарэнка, Э. Арлоў, А. Ствол і інш.

Член журы рэспубліканскіх, нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Праводзіць майстар-класы ў краінах блізкага і далёкага замежжа, быў удзельнікам міжнародных сімпозіумаў кантрабасістаў.

Аўтар транскрыпцый і перакладанняў для кантрабаса твораў беларускіх кампазітараў, а таксама рэдактар і першы выканаўца твораў, спецыяльна напісаных для М. Крывашэева.

pic pic pic