Пасада: Дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (1995)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, ансамбль, камерны ансамбль, методыка навучання на спецыяльным інструменце, педагагічная практыка, гісторыя выканання на духавых інструментах, кіраўнік навуковых прац.
Нарадзіўся 11 ліпеня 1960 г., у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. (Беларусь).
У Беларускай Дзяржаунай кансерваторыi з 1985 года – выкладчык па класе тубы (па сумяшчальніцтву). Асноўная праца – саліст сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Рэспублікі Белраусь (1985-2011). Дэкан аркестравага факультэта з 2011 па 2012. Першы прарэктар БДАМ (2012-2014), прарэктар па выхаваўчай рабоце (2014-2022). З верасня 2022 года – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.
За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ім падрыхтавана больш за 50 творчых работ, вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў па гісторыі выканання на тубе, методыцы навучання ігры на тубе. У перыядычным друку (газета «Літаратура і мастацтва») апублікаваны шэраг артыкулаў, прысвечаных праблемам выканання на духавых інструментах і агульным пытанням музычнай культуры.
Публікацыi.
Навуковыя працы:
Дударэнка П.Ф. распрацаваў адукацыйны стандарт, навучальныя і тыпавыя і праграмы па наступным вучэбным дысцыплiнам i спецыяльнасцям: «Духавыя інструменты», «Камерны ансамбль», «Азнаямленне з роднаснымі інструментамі», «Методыка выкладання спецыяльнага інструмента», «Вывучэнне педагагічнага рэпертуару», «Вывучэнне аркестравых партый».
Сярод выпускнікоў яго класа больш за 20 лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў, у тым ліку: Андрэй Марозаў, Антон Шашкоў, Павел Корзун, Сяргей Шэпелеў, Алег Мар’янкоў і інш. Член журы шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў на духавых інструментах: Гомель (2008), Магілёў (2011), Мінск (2013), Краснаярск (2014), Астана (2015). Старшыня дзяржаўных экзаменацыйных камісій у музычных каледжах Беларусі (Мінск, Маладзечна, Магілёў).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2008, 2016) і граматай «За высокае педагагічнае майстэрства» (2008, 2016), Ганаровай граматай рэктара акадэміі (2015), Падзякай Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска (2016), Ганаровай граматай (2017) і Падзякай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2018), Падзякай прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2020), Граматай рэктара акадэмii музыкі (2022).