Пасада: дацэнт кафедры камернага ансамбля
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1999 клас А.Б. Янпольскага),
там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2001).
Скрыпачка, артыст аркестра, педагог.
Лаўрэат міжнародных конкурсаў Kammermusic Wettbewerb Schwainfurt (Германія).
1998 – 2013гг. артыстка Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, з 2007 па 2011 – выкладчык кафедры эстраднага мастацтва ў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» па класе скрыпкі.
У 2013 г. прайшла стажыроўку па класе квартэта ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі ў прафесара І.І.Левінзона і дацэнта А.М. Рыхтэра.
Вядзе актыўную творчую і канцэртную дзейнасць. У 2013 годзе сумесна з ансамблем «Партыта» Т.С. Лявіцкая ў якасці саліста запісала цыкл «Поры года» А.Вівальдзі.
З’яўляецца ўдзельнікам фестывалю «Класіка ў Ратушы» 2015, 2016 гг. З 2016 года – пастаянны ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Д.Д.Шастаковіч – Шаметава», у якім таксама прымаюць удзел французскія суперсалісты Жэром Гішар ( габой ) і Шарлот Жутлер (скрыпка).
З 2017 года актыўна ўдзельнічае ў інтэрактыўным фестывалі «Пакуль не ідуць тытры », «Аблічча стыхій », «Жоўтыя зоркі » (БДФ), у сучасных праектах «Muzzdom классіка, «Крок да музыкі» ў галерэі М.Савіцкага, КЗ «Верхні горад», музеі В.Ваньковіча, « Sprava » (Белая царква ) і інш.
З 2019 года – супрацоўнічае з камерным тэатрам «Amadeus co ».