Пасада: Прафесар кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Доктар мастацтвазнаўства
Вучонае званне: Прафесар
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1968) па спецыяльнасці “Музыказнаўства” ( клас дацэнта В.І. Ялатава ), аспірантура пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства, прафесара М.Я. Тараканава (1974)
Выкладаемыя дысцыпліны: Тэарэтычныя праблемы музыкі XX стагоддзя, Тэарэтычныя праблемы беларускай музыкі, Тэорыя сучаснай кампазіцыі, Уводзіны ў спецыяльнасць, Метадалогія сучаснага музыказнаўства, Спецыяльны клас. Ажыццяўляе кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі
Нарадзілася 10 ліпеня 1945 г. у г. Рэчыца, Гомельская вобл., Беларусь.
Член Беларускага саюза кампазітараў.
У 1967 – 1985 гг. і з 1987 па цяперашні час выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Навуковыя інтарэсы – вывучэнне метадаў даследавання музычнага матэрыялу, звязаных з выкарыстаннем комплекснага падыходу, тэорыя формы і зместу сучаснай музыкі, тэхніка сучаснай музычнай кампазіцыі.
Узнагароджана нагрудныя знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2015), нагрудныя знакам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2017), Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2019).
Намеснік старшыні савета па абароне доктарскіх (кандыдыцкіх) дысертацый Д 09.01.01 у УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”; Член савета па абароне доктарскіх ( кандытарскіх ) дысертацый Д 09.03.01 у УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
Член рэдкалегіі і рэдакцыйных саветаў навуковых зборнікаў (навукова-тэарэтычнага часопіса “Весці Беларуская дзяржўнай акадэміі музыкі”, навуковых прац Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі). Аўтар дакладаў на навукова-тэарэтычных і практычных канферэнцыях, сімпозіумах, пленумах Беларускага саюза кампазітараў.
Выступала навуковым кіраўніком распрацоўкі і выканання навуковых заданняў у рамках Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: навуковае заданне “Беларускі саюз кампазітараў (1932-2018): Гісторыя. Дакументы. Персаналіі” (2019).
Кандыдатская дысертацыя: «Проблема тональности в позднем творчестве Белы Бартока» / Інстытут мастацтвазнаўства, фалькларыстыкі і этналогіі імя М. Ф. Рыльскага НАН Украіны АН УССР. Кіеў, 1979. Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар М.Я. Тараканаў.
Доктарская дысертацыя: «Звуковысотная основа музыкальной композиции XX века» / Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Мінск, 1998.