Пасада: Прафесар кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Вучонае званне: Прафесар
Ганаровае званне: Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1983)
Адукацыя: Кіеўская ордэна Леніна кансерваторыя ім. П.І.Чайкоўскага (1976)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, ажыццяўляе кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі.
Колас Л.Я. з’яўляецца прафесарам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуючы на гэтай пасадзе з 29.06.2014 г. Стаж педагагічнай працы ў Акадэміі складае 24 гады, агульны працоўны стаж – 47 гадоў. Таленавітая спявачка і артыстка Колас Л.Я. займала вядучае месца ў трупе дзяржаўнага ордэна Леніна акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР.
За ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і выкананне вядучых оперных партый Колас Людміле Якаўлеўне ў 1983 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаная артыстка Беларускай ССР”. У 1984 г. ганаровае званне “Лаўрэат прэміі ленінскага камсамола Беларусі” (за канцэртную дзейнасць); 1984 г. – ганаровая грамата Прэзідыума ВС ЭССР (за высокае мастацкае майстэрства); ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі; ганаровая грамата Міністэрства культуры СССР (за выкананне партыі Антаніды ў спектаклі “Іван Сусанін”); 2002 г. – ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; 2007 г. – ганаровая грамата Савета Міністраў рэспублікі Беларусь; 2008 г. – медаль Ф. Скарыны; 2013 – ганаровая грамата Нацыянальнага сходу РБ, 2017 – Ордэн за выдатныя дасягненні ў музычным мастацтве, ганаровая грамата Міністэрства адукацыі, ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі музыкі Украіны ім. П.І. Чайкоўскага; 2018 – наградны знак “Вялікі тэатр Беларусі 85 гадоў”.
Увесь свой творчы досвед і педагагічныя веды яна перадае таленавітай моладзі. За гады працы Колас Л.Я. падрыхтавала больш за 50 выпускнікоў, якія зараз з поспехам працуюць у вядучых тэатрах і творчых калектывах Беларусі. Сярод іх вядучыя салісты Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”: Народная артыстка РБ Масквіна А., заслужаная артыстка РБТраццяк Т., Гаўрылава Т., Сіняўская А., Данусевіч М., Таболіч А.
У класе Колас Л.Я. займаюцца як беларускія, гэтак і замежныя студэнты. Людміла Якаўлеўна таксама кіруе навучаннем магістрантаў. Яе студэнты з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Найбагацейшы музычны, сцэнічны і жыццёвы досвед Колас Л.Я. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. Валоданне вялізным рэпертуарам (як оперным, так і камерна-вакальным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная работа з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагогікі.
Студэнты класа Л.Я.Колас бяруць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах.
Л.Я.Колас выкладае на факультэце павышэння кваліфікацыі ў БДАМ, праводзіць заняткі і майстар-класы, аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і музычных школ рэспублікі. Педагагічны досвед Л.Я. Колас знайшоў арганічнае выражэнне ў творчых, вучэбна-метадычных і навуковых работах, якія ўведзены ў навучальны працэс Акадэміі музыкі, выкарыстоўваюцца выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ і УССА, а таксама на факультэце павышэння кваліфікацыі.
Публікацыі:
Складальнік: