Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Пятроў Ілля Уладзіміравіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2013, клас фартэпіяна С.А. Мікуліка), там жа магістратура (2014) пад кіраўніцтвам А.А.Піліпенкі
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна)


Нарадзіўся 18 жніўня 1989 у г.Мінску (Беларусь).

З 2015 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2019 г. – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

З’яўляецца Лаўрэатам II прэміі міжнароднага конкурсу фартэпіянных дуэтаў “Брат і Сястра” (г.Санкт-Пецярбург, Расія, 2001), Лаўрэатам I прэміі міжнароднага конкурсу “Gradus ad Parnasum” (г. Каўнас, Літва, 2004).

Лаўрэат міжнароднага фестывалю славянскай фартэпіяннай музыкі (г. Мелітопаль, Украіна, 2006, 2008), Лаўрэат III прэміі V міжнароднага конкурсу музыкі С.В. Рахманінава (г. Санкт-Пецярбург, Расія, 2012), удзельнік XXVI міжнароднага фестывалю «Студзеньскія музычныя вечары» (Брэст, 2014), уладальнік Спецыяльнай прэміі за лепшае выкананне твора С.В.Рахманінава, дыплома фонду Эміля Гілельса (III Міжнародны фестываль «Вялікія настаўнікі», Балгарыя – Кюстэндзіл, 2014).

З’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2005).

Сярод вучняў – лаўрэаты і дыпламанты Міжнародных конкурсаў.

pic pic pic