Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Дулаў Уладзімір Андрэевіч

 

Пасада: Загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (2024)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1985, клас фартэпіяна Г.I. Шаршэўскага); асістэнтура-стажыроўка Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. I. Чайкоўскага (1987) пад кіраўніцтвам Т.П. Нікалаевай, там жа аспірантура (1988) пад кіраўніцтвам У. П. Чынаева
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзіўся 24 мая 1962 года ў г. Мінску (БССР).

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна (1988), дацэнт (1998),  прафесар (2024).
Загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна (з 2012 па цяперашні час).

Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу піяністаў (Мінск, 1976), V Міжрэспубліканскага конкурсу ім. М. Чурлёніса (1982), Міжнароднага конкурсу «Virtuosi per musica di pianoforte» (Чэхаславакія, 1977).

Вядзе канцэртную дзейнасць, выступае з сольнымі і ансамблевымі канцэртамі. У 1988-1999 артыст ансамбля салістаў «Класік-авангард». Гастралюе ў гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Тайваня. Валодае шырокім рэпертуарам ад клавірнай барочнай музыкі да сучаснай замежных і беларускіх аўтараў.

Праводзіць майстар-класы ў Расіі, Арменіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Тайвані. У якасці члена журы запрашаецца на рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы ў Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдове. Мастацкі кіраўнік і арганізатар Міжнароднага фестывалю «Беларускiя фартэпіянныя асамблеi» (2013, 2015, 2022), арганізатар майстар-класаў вядомых музыкаў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, аўтар даследаванняў у галіне гісторыі і тэорыі фартэпіяннага мастацтва.

Узнагароджаны падзякай міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2002, 2022), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2017), медалём Францыска Скарыны (2022), падзякай і ганаровымі граматамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод вучняў – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Е. Горына, В. Караваева, Я. Цымбаліст, Г. Віткоўская, А. Гулай, А. Карпук, А. Кугач, Л. Глазова, К. Грыцкова; загадчык падрыхтоўчым аддзяленнем Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі С. Хіхіч; выкладчык установы адукацыі «Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка» В. Тарасевіч, старшыя выкладчыкі кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі М.Мацвіеўская, В. Папова, выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі М. Дзяруга.

Укладальнік і рэдактар:

  • Фартэпіянная музыка Беларусі ХVІІІ стагоддзя: рэпертуарны зборнік. Мінск, 2000;
  • Фартэпіянная музыка Беларусі ХІХ стагоддзя: рэпертуарны зборнік. Мінск, 2001.

Літаратура аб педагогу: Савицкая, О. П. Фп. и органное конц.-исполн. искусство // Бел. конц.-исполн. искусство: последняя треть ХХ – начало ХХI в. / Т. Г. Мдивани [и др.]. – Минск, 2012.

pic pic pic