Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Ракуць Кацярына Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1998, клас фартэпіяна Т.Г.Валадзько), там жа асістэнтура-стажыроўка (1999) пад кіраўніцтвам С.А.Оськінай
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Чытанне нот з ліста і транспанаванне


Нарадзілася 22 лютага 1974г. у г.Мінску (Беларусь).

У БДАМ з 1998 па цяперашні час. Канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў. Адначасова – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, з 2018 – старшы выкладчык.

У якасці канцэртмайстра прымала ўдзел у майстар-класах Міжнароднага выканальніцкага мастацтва пад эгідай ЮНЭСКА ў г. Кішынёве, а таксама ў майстар-класах ва Вроцлаўскай акадэміі музыкі (2004г.), РАМ ім. Гнесіных (2005г.), Талінскай акадэміі музыкі (2006г.), Стыпендыяльнай праграме Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program (г. Дубай, ААЭ, 2018г.).

У 2009 і 2012 у складзе ансамбля трубачоў “Інтрада” (мастацкі кіраўнік М. М. Волкаў) узнагароджана дыпломам і залатой лірай пераможца ў катэгорыі “Камерны ансамбль” на фестывалі-конкурсе “Красавіцкая вясна” (Пхеньян, КНДР).

У 2014–2016 выступала ў канцэртах і майстар-класах з выдатнымі замежнымі выканаўцамі: Ж. Мажэ – трамбон (Швейцарыя), Гі Тууронам – труба (Францыя), А. Кавалінскім – труба (Бельгія, Францыя).

Вялікі ўклад К.У. Ракуць унесла ў падтрымку і папулярызацыю твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Так, па яе творчай ініцыятыве і непасрэдным удзеле адбыліся першыя выкананні твораў Г. Гарэлавай, У. Дамарацкага, В. Войціка, У. Каральчука і інш.

За гады педагагічнай працы на кафедры канцэртмайстарскага майстэрства К.У. Ракуць падрыхтавала больш за 20 выпускнікоў, якія з поспехам працуюць у творчых і педагагічных калектывах Беларусі, а таксама за яе межамі. Многія з іх сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (П. Наполава, К. Калеснева, Ю. Галь, Джа Сі Цо і інш.).

Узнагароджана дыпломамі рэспубліканскіх, усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку: I Усерасійскі адкрыты конкурс музыкаў-выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (Санкт-Пецярбург, 2000г.); III Маскоўскі міжнародны конкурс трубачоў ім. Ц. Дакшыцэра (Масква, 2000г.). З’яўляецца дыпламантам Міжнароднага конкурсу “Eugen Coca” (Кішынёў, 2004, 2006, 2008, 2010, 2012гг.), дыпламантам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах ім. С. Ганіча (Львоў, 2007, 2010гг.).

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За асабісты ўклад у падрыхтоўцы ўдзельнікаў Дэльфійскіх гульняў СНД” (2004г.) і “За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры” (2017г.), ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіцце культуры і мастацтва Беларусі» (2006г.).

Літаратура аб педагогу:

  • Нічкоў, Б. У. Ракуць К. У. // Канцэртм. каф. драўляных, медных дух. і ўд. інстр. БДАМ (1970–2015). – Мінск, 2015.
  • Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё.
pic pic pic