Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Жукоўская Ірына Іванаўна

Пасада: Дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2014)
Вучонае званне: Дацэнт
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992)
Выкладае дысцыпліны: музычная палеаграфія, гісторыя беларускай музыкі, гісторыя замежнай музыкі, гісторыя рускай музыкі


Нарадзілася 8 снежня 1963 года ў г.Сасновы Бор (Гомельская вобласць, Светлагорскі р-н, Рэспубліка Беларусь).

У вышэйшай школе працуе з 2000 года: у Віцебскім дзяржаўным  універсітэце імя П. М. Машэрава на пасадзе канцэртмайстра, выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага сектара (НДС); у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 01.09. 2018 года. Пасаду дацэнта кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі займае з 03.09. 2020.

Круг навуковых інтарэсаў уключае вывучэнне пеўчых рукапісаў беларуска-украінскай і маскоўскай кніжных традыцый Сярэднявечча і Новага часу ў аспектах крыніцазнаўства, музычнай палеаграфіі, музычнай тэксталогіі, музычнай герменэўтыкі, паэтыкі.

Пераможца конкурса на грант БРФФД, дамова № Г16-055 ад 20 траўня 2016 г., №  дзярж. рэгістрацыі 20163146; тэма «Ирмологион 1598–1601 годов (НБУВ фонд I, 5391): источниковедческий, палеографический, текстологический аспекты, поэтика музыкально-поэтических текстов».

Лаўрэат конкурса на лепшую навукова-даследчую работу ў намінацыі «Лепшая манаграфія года», 2016 г., Віцебск, ВДУ імя П. М. Машэрава.

Удзельнік конкурса «Вузовская книга Евразии» – 2015 г., сертыфікат.

Удзельнік конкурса на атрыманне стыпендыі постдоктарскіх даследаванняў у Гарвардскім універсітэце, інстытут украінскіх даследаванняў (ЗША), 2015 г., ВДУ ім. П. М. Машэрава.

Удзельнік спецыяльнай праграмы Міжнароднага фестываля «Акадэмія праваслаўнай музыкі» (Міністэрства культуры РФ), 2012 г., сертыфікат.

З 2010 года выступае з дакладамі на штогадовам Міжнародным навукова-творчым сімпозіуме «Бражнікаўскія чытанні» (Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя), а таксама на канферэнцыях у Кіеве, Львове (Украіна), Яраслаўлі (Расійская Федэрацыя), Вене (Аўстрыя).

З 2018 па 2022 гады падрыхтаваны 7 студэнтаў для ўдзелу з навуковымі дакладамі ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях, якія арганізоўваюцца ВНУ Беларусі, РФ (Санкт-Пецярбург), Украіны (Кіеў), Узбекістана. Студэнты Валерыя Звяркова, Надзея Шкадун  сталі дыпламантамі (В. Звяркова 1 месца і Н. Шкадун 2 месца) Студэнцкай навуковай канферэнцыі-конкурса (Мінск, 6 красавіка 2021), Ніколь Адамейка – дыпламантам (3 месца) Студэнцкай навуковай канферэнцыі-конкурса  (Мінск, 4 красавіка 2022), 5 студэнтаў атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў канферэнцый у Санкт-Пецярбургу і Кіеве.

pic pic pic