Пасада: дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2016) па класе гітары А.М. Грыдзюшка, там жа магістратура (2017) і аспірантура (2020), навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар К.М. Дулава
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (класічная гітара), Методыка выкладання спецыяльнага інструмента, Арганалогія народных музычных інструментаў
Нарадзіўся 16 мая 1992 у г. Мінску, Беларусь.
З 2020 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на пасадзе старшага выкладчыка. У 2021 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Беларускае гітарнае мастацтва другой паловы XX-XXI стст. у кантэксце сусветнай гітарнай кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыцы». Мае публікацыі ў навуковых выданнях з рэцэнзіях.
З’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам выканальніцкіх конкурсаў у Беларусі, Украіне, Венгрыі і Грэцыі. Рэгулярна выступае на беларускіх канцэртных пляцоўках з сольнымі праграмамі.
Публікацыі:
• Шахаб, Д.С. Узаемадзеянне кітайскай літаратуры і беларускай музыкі ў стварэнні цэласнай мастацкай выявы (на прыкладзе сюіты Г.К. Гарэлавай «Сем элегій Лі Бо») / Д.С. Шахаб // Крэатыўная трансфармацыя і мадэрнізацыя сучаснага грамадства: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Харкаў, 26 лютага 2021 г. / Крэатыўная прастора, №2. – Харкаў СД НТМ «Новы курс», 2021. – С. 56.