Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Адукацыя: Уральская дзяржаўная кансерваторыя ім. М.П. Мусаргскага (1989) па класе балалайкі А.Р. Блінова, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1993)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (балалайка), Ансамбль
Нарадзілася 24 мая 1965 у г. Рэўда Свярдлоўскай вобласці, РСФСР.
З 1993 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве), з 1997 г. – на асноўнай працы, з 2016 г. – на пасадзе дацэнта. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Член Саюза музычных дзеячаў Беларусі (1997).
Дыпламант Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах (г. Горкі, 1990 г.).
Супрацоўнічала з Заслужаным калектывам “Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. Гастралявала ў якасці запрошанай салісткі аркестра па Англіі, Германіі, Францыі, Польшчы.
Выступала з БСА БДФ, Камерным хорам БГФ п/к Н. Міхайлавай, НАНА ім. І.І. Жыновіча (маст. кір. – Народны артыст РБ М. Казінец).
Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
З’яўляецца аўтарам і творчым кіраўніком праекта “Ступені да вяршыняў балалаечнага майстэрства”.
За гады працы на кафедры струнных народных інструментаў былі падрыхтаваны 29 выпускнікоў БДАМ, 4 магістранты.
4 выпускнікі і 1 ансамбль сталі дыпламантамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў як салісты-інструменталісты: Д. Стрэж (1999), Я. Нехвядовіч (2001). За апошнія 3 гады званне лаўрэата атрымалі А. Кірычэнка (2016), С. Дубоўскі (2018, 2019), Д. Стрэж (2018), ансамбль студэнтаў 3 курса (2019), А. Зыкаў (2022).
Публікацыі: