Кафедра струнных смычковых інструментаў

Крывель Рэгіна Дзмітрыеўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2022)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1974, клас В.Г.Чарныша), там жа асістэнтура-стажыроўка (1976, клас Н.Д.Браценнікава)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (скрыпка), педагагічная практыка, прафесійна-арыентаваная практыка


Нарадзілася 8 сакавіка 1949 у г.Баранавічы (Брэсцкая вобласць, Беларусь).

З 1977 г. выкладчык кафедры скрыпкі БДК ім. А.В.Луначарскага (цяпер кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі).

Сярод выхаванцаў Р.Дз. Крывель – лаўрэаты міжнародных конкурсаў П. Бацян і канцэртмайстар Дзяржаўнага камернага аркестра РБ А. Подаў; дыпламанты нацыянальных конкурсаў В. Юрчык, М. Мыцько; старшыня цыклавой камісіі настаўнікаў струнна-смычковых інструментаў гімназіі-каледжа мастацтваў ім. І.А. Ахрэмчыка Г. Ганчарова (Каштальян); выкладчык ліцэя і канцэртмайстар сімфанічнага аркестра ў г.Любліне (Польшча) І. Стукашына; канцэртмайстар Прэзідэнцкага аркестра РБ М.Пішчык (Зыкава).

Мае Ганаровую Грамату Міністэрства культуры (1999), Падзяку Міністра культуры РБ (2006), Ганаровую Грамату Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2007).

Член журы міжнародных конкурсаў.

Вучэбна-метадычныя выданні:

  • Аўтар рэдакцыі партыі скрыпкі і метадычных каментароў да п’ес беларускіх кампазітараў для скрыпкі і фартэпіяна (“Выбраныя творы беларускіх кампазітараў для скрыпкі і фартэпіяна”, выпуск 1, 2009 г.).
  • «Эцюды для скрыпкі ў падвойных нотах», вучэбна-метадычны дапаможнік, 2021 г.

Артыкулы:

  • «В.Г. Чарныш. Жыццё як творчасць» / Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навук.-тэар. часопіс. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2016. – №28.
pic pic pic