Пасада: Старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1986, клас Н.Д.Братеннікава), там жа асістэнтура-стажыроўка (1993) клас Ю.Ф.Корсака; Расійская акадэмія імя Гнесіных (2019)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент
Нарадзілася 9 верасня 1962 года ў г.Слоніме (Гродзенская вобласць, Беларусь).
З 1992 года выкладчык кафедры камернага ансамбля і квартэта, з 1993 года – кафедры скрыпкі (сёння кафедра струнных смычковых інструментаў) па сумяшчальніцтве.
З 1995 года – старшы выкладчык.1986-1987 гг. – выкладчык класа скрыпкі ў ДМШ №6 г. Мінска і ілюстратар на кафедры камернага ансамбля ў БДК ім. А.В. Луначарскага.
1987-1996 гг. – канцэртмайстар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
1996-2015 гг. – канцэртмайстар гурта 2-х скрыпак Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны (1996 г.).
2015-2019 гг. – дырыжор камернага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
З 2021 г. па цяперашні час – мастацкі кіраўнік і дырыжор ансамбля салістаў «Класік-Авангард».Л.М. Каліноўская ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ (2008).
Мае падзякі і граматы БДФ за высокія творчыя дасягненні (1997, 2007, 2011).
Лаўрэат міжнародных конкурсаў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, рыхтуе праграмы камернай музыкі, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі і музыказнаўцамі.
Сярод яе выхаванцаў лаўрэаты міжнародных конкурсаў Тумеля Марыя, Дыба Караліна, Іофе Ліяна, Доўжык Марыя.