Пасада: старшы выкладчык Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас У.М.Няхаенка) Выкладчык дысцыплін: камерны ансамбль
Нарадзілася 29 ліпеня 1988 г. у г.Мінску.
У 2007 годзе скончыла Рэспубліканскую музычную гімназію-каледж (клас) І.Ю. Семяка. З 2007 па 2012 год вучылася ва Установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі » у класе прафесара У.М.Няхаенкі. Скончыла акадэмію з адзнакай. З 2012 па 2013 год праходзіла навучанне ў магістратуры пры акадэміі музыкі.
Марына Анатольеўна з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў:
Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя М.К. Агінскага:
1999 г. – III прэмія – дуэт з кларнетам ( клас дацэнта І.В. Галачкінай );
2002 г. – II прэмія – у складзе трыа ( клас дацэнта І.В. Галачкінай );
2006 г. – I прэмія – у складзе трыа ( клас дацэнта Г.У. Някрасавай );
2013 г. – II прэмія – у складзе трыа.
Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «У гасцях у Айвазоўскага » (Украіна ):
2009 г. – Гран-пры – у складзе трыа (два кларнеты і фартэпіяна );
2009 г. – Гран-пры – у складзе трыо (два цымбалісты і фартэпіяна).
2013 г. – I прэмія Міжнародны конкурс імя М. Юдзінай (Санкт-Пецярбург, Расія);
2013 г. – Гранд-прэмія, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі;
2014 г. – Гранд-прэмія, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
Удзел у майстар-класах:
2006 г. – прафесар Парыжскай кансерваторыі Ж. Перно ( трыа Беражная В., Дулаў В., Някрасава М. );
2009 г. – прафесар Маскоўскай кансерваторыі А.З. Бандуранскі;
2007 г. – прафесар Вышэйшай школы музыкі г.Кёльна ( Германія ) Абро Вальдма;
2012 г. – (трыа Пукст Е., Трухан В., Някрасава М.) курсы вышэйшага ансамблевага майстэрства Еўрапейскай асацыяцыі выкладчыкаў камернай музыкі з прафесарамі Гданьскай кансерваторыі Пробуцыа-Фірлей і Сперскім. Удзел у заключным канцэрце ( г. Казань, Расія ).
Канцэртная дзейнасць:
З 2005 па 2009 гг. штогод удзельнічала ў канцэртах пад эгідай Міжнароднага форуму «Золинген-Мінск » (Германія) у гарадах: Кёльн, Золінген, Кассель, Эсэн і інш.
У 2013 годзе ўдзел у канцэрце лаўрэатаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
2013 г. у складзе трыа і ў якасці канцэртмайстра беларускай дэлегацыі на Міжнародным фестывалі музычных ВНУ ( Варшава, Польшча ).
Канцэрты камернай музыкі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДФ, Мастацкім музеі, музычных школах.
Педагагічная праца:
З 2010 па 2011 год працавала ў Мінскім музычным вучылішчы выкладчыкам па спецыяльным фартэпіяна.
З 2013 года працавала на кафедры камернага ансамбля ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў якасці выкладчыка. Адначасова працавала на кафедры спецыяльнага фартэпіяна.
Педагагічная праца ў перыяд з 2013-2016 гады:
У перыяд з 2013 па 2016 гады студэнты класа прынялі ўдзел у кафедральных канцэртах «Дынастыі» з творамі В.А. Моцарта, удзельнічалі ў канцэрце беларускіх кампазітараў, прымалі ўдзел у кафедральных канцэртах. У канцэртах прагучалі санаты В. Моцарта, Н. Гедыка, К. Сен-Санса, Кара-Караева, Ф. Пуленка, Л. Абеліовіча і інш.
Студэнты класа Някрасавай-Гутар М.А. занялі 2 месца і сталі лаўрэатамі на Міжнародным конкурсе ім. Е. Станковіча ў Кіеве ( Украіна ).