Кафедра драўляных духавых інструментаў

Алесюк Алег Анатальевіч

Пасада: выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: вышэйшая, Ліонская кансерваторыя (Францыя)
Выкладчык  дысцыплін: спецыяльны інструмент (габой), ансамбль


Нарадзіўся 16 лютага 1969 года ў г. Магілёве (Рэспубліка Беларусь). Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (клас І.І.Кундзянка), Беларускую акадэмію музыкі (клас прафесара Б.В.Нічкова), Ліонскую кансерваторыю (Францыя) (клас прафесара Сезара Анібэна), прайшоў стажыроўку ў прафесара П’ера П’ерлага.

У 1990 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАВТ тэатра оперы і балета ў групу габояў.

1994-1995 – працаваў у ансамблі «Актэт драўляных духавых інструментаў» (маст. кир. Б.В.Нічкоў).

1997-2018 – канцэртмайстар групы габояў у ДАСА РБ Белдзяржфілармоніі.

2007-2018 – саліст групы габояў у ДАСА РБ Белдзяржфілармоніі.

2018-2022 – канцэртмайстар групы габояў у БДАМТ РБ.

Таксама Алег Анатольевіч цесна супрацоўнічаў з Дзяржаўным камерным аркестрам РБ і Дзяржаўным аркестрам Дзяржтэлерадыёкампаніі РБ.

На працягу ўсёй творчай дзейнасці ўвесь час гастраляваў па большасці краін Еўропы і Азіі ў якасці саліста аркестра, а таксама саліста ДКА РБ (Іспанія, Францыя, Іспанія, Партугалія, Італія і інш.).

У 1991 годзе стаў лаўрэатам Міжрэспубліканскага конкурсу ў г.Мінску (ІІ прэмія).

У 1994 годзе стаў лаўрэатам І Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах (ІІІ прэмія).

З верасня 2022 года працуе старшым выкладчыкам па класе габоя ў БДАМ.

pic pic pic