Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Макеева Вольга Генадзьеўна

Пасада: Дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас фартэпіяна В.У. Шацкага), там жа магістратура (2013) пад кіраўніцтвам В. У. Шацкага і А. Я. Сікорскага
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка, Чытанне нот з ліста і транспанаванне


Нарадзілася 28 чэрвеня 1987 у г. Брэсце (Рэспубліка Беларусь).

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2009-канцэртмайстар кафедры аркестравага дырыжыравання. З 2013 па 2015 – выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, з 2015 – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, з 2019 – старшы выкладчык, з 2020 – канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі, з 2022-дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, чытае курс лекцый для педагогаў ДМШМ Рэспублікі Беларусь у БДУКМ.

Лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

У якасці канцэртмайстра працавала ў класах дацэнтаў Вандзілоўскага П.В., Валатковіча В. М., Сасноўскага А.П., Чэрнікава У. М., Рассохі М.М. прымала ўдзел у майстар-класах дырыжораў Дзмітрыя Лісса (Расія), Уладзіміра Сімкіна (Расія), Фелікса Корабава (Расія), Люка Пфафа (Швейцарыя), Алпаслана Эрцюнгеалпа (Венгрыя), Аркадзя Берына (Германія) і інш.

Канцэртмайстар Міжнароднага майстар-класа маэстра Алпаслана Эрцюнгеалпа “Памяці Клаўдыё Аббада” (19-23.01.2015 г., г. Адана, Турцыя), дзе таксама прыняла ўдзел як дырыжор.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступы піяністкі рэгулярна праходзяць у канцэртных залах г. Мінска: Беларуская дзяржаўная філармонія, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. У 2013 годзе адбыліся канцэрты ў The National Auditorium of Music (г.Мадрыд, Іспанія), Palace of Catalan Music (г. Барселона, Іспанія).

Неаднаразова выступала ў якасці салісткі з сімфанічным аркестрам Брэсцкага тэатра драмы і музыкі, сімфанічным аркестрам Гомельскай філармоніі, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Актыўна супрацоўнічала з камерным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў якасці салісткі, клавесіністкі і дырыжора.

Сярод выхаванцаў-лаўрэаты міжнародных конкурсаў, канцэртмайстры і выкладчыкі музычных школ, каледжаў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, артысты абласных філармоній.

pic pic pic