Кафедра тэорыі музыкі

Цітова Таццяна Андрэеўна

Пасада: Дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1994)
Вучонае званне: Дацэнт (2000)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1974, клас Н.М. Юдзеніч), там жа аспірантура (1977) пад кіраўніцтвам М.С. Скрабковай-Філатавай
Выкладаемыя дысцыпліны: “Гармонія”, Сальфеджыа”, “Аналіз музычных твораў”, “Музычна-тэарэтычныя сістэмы”, “Методыка выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін”, “Спецыяльны клас”, ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва курсавымі, дыпломнымі работамі, падрыхтоўку магістарскіх і кандыдацкіх дысертацыйных даследаванняў


Нарадзілася 22 красавіка 1951 у г. Слуцке (Беларусь).

З 1988 працуе на кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 1990 на пасадзе дацэнта. У 1995-2002 і ў 2016-2021 гг. займала пасаду загадчыка кафедры тэорыі музыкі.

Член журы I-V Рэспубліканскіх алімпіяд па музычна-тэарэтычных дысцыплінах.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001, 2021), Міністэрства адукацыі і навукі (2001, 2002). Мае Падзякі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навуковыя інтарэсы звязаны з вучэннем аб мелодыі, тэорыяй гармоніі, праблемамі жанраў і стыляў, асаблівасцямі сучаснай музычнай кампазіцыі, а таксама гісторыяй музычнай тэорыі.

Кандыдатская дысертацыя: «Вопросы анализа современной мелодики: (на материале произведений для духовых и струнных смычковых инструментов соло)» / Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных. ‑ М., 1994. Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар М.С. Скрабкова-Філатава.

pic pic pic