Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Кароціна Наталля Аркадзьеўна

Пасада: Дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас фартэпіяна С.А.Мікуліка); Нацыянальная музычная акадэмія Украіны ім. П.І.Чайкоўскага (2012, клас фартэпіяна С.І.Рабава), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2013)
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Мастацтва канцэртмайстарскага майстэрства


Нарадзілася 12 студзеня 1987 г. у г.Бабруйску (Магілёўская вобласць, Беларусь).
З 2014 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, канцэртмайстар кафедры спеваў, выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, з 2018 на пасадзе старшага выкладчыка, з 2022 – дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. 2020 – загадчык падрыхтоўчага аддзялення, 01.01.2021-17.08.2022 – дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта.

З 18.08.2022 года дырэктар ДУА “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі”. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2017). Сакратар Першаснай арганізацыі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” (2021).

З’яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэатам і ўладальнікам дзвюх Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007, 2009).
Адзначана дыпломамі Лепшага канцэртмайстра на VIII Міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці “Славянскія сустрэчы” (Мінск, Рэспубліка Беларусь, 2017, 2018).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Пастаянна выступае ў якасці выканаўцы і канцэртмайстра на шматлікіх канцэртах, якія праходзяць у Беларусі, Расіі, Украіне, Вялікабрытаніі, Харватыі, Славеніі, Германіі. Сярод іх – канцэрт, прысвечаны 20-годдзю Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай федэрацыі, Дзелавы і культурны цэнтр, Масква, 2016).

Удзельнік I, II і IV Форумаў класічнай музыкі ў г. Гомелі (2015, 2016, 2018).

Удзельнік фестывалю “Велікапосныя канцэрты 2020. Адраджаем культурныя традыцыі” (9-23 сакавіка 2020, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), IV і V Міжнародных Велікодных фестываляў (2021, 2022).

Выступала ў ансамблі: з Э.Сітнікавай, П.Чарнеўскай (скрыпка); А.Івановай (альт); А.Багрынцавым, Ю.Ражкоўскай (віяланчэль); Д.Бабко, М.Пятровым (саксафон); Дз.Калаціла, В.Прадзед (цымбалы); В.Бутарам, У.Плігаўкай (баян) К.Міхнавец (меца-сапрана); А.Міхнюком, Дз.Такмаковым (тэнар); Дз.Сіваковым (барытон) і інш.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ.

Выпускнікі класа працуюць канцэртмайстрамі ва УССА і УВА, у канцэртных арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі выкладання канцэртмайстарскага мастацтва.

Узнагароды:

Падзяка Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за плённую, добрасумленную работу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, удасканаленне і папулярызацыю музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь (2016);

Падзяка Міжнароднага дабрачыннага фонду Народнага артыста Расіі Юрыя Розуму за ўдзел у праекце “Розум-клуб”, які накіраваны на аказанне дапамогі творча-адараным дзецям і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія навучаюцца музычнаму мастацтву (2017);

Дыплом “За плённае супрацоўніцтва ў рэалізацыі мерапрыемстваў маладзёжнай палітыкі, а таксама за добрасумленную работу, прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне абавязкаў куратара студэнцкіх груп” (2018);

Ганаровая грамата “За шматгадовую актыўную працу па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі” (2020);

Падзяка Рэктара “За плённую, добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, уклад у паляпшэнне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў” (2021);

Грамата Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “За якасную арганізацыю і правядзенне Міжнароднага конкурсу піяністаў “Мінск-2021″” (2021);

Грамата ГА «Беларускі саюз жанчын» за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльных праектаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г.Мінска» (2022);

Падзяка адміністрацыі Цэнтральнага раёна “За актыўны ўдзел і ўнесены ўклад у грамадска-палітычнае жыццё Цэнтральнага раёна г.Мінска” (2022);

Пераможца конкурсу XIV Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2021” у намінацыі “Духоўнасць і культура” (2022).

pic pic pic