Кафедра струнных смычковых інструментаў

Мальцава Алена Анатольеўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1985, клас А.М. Пархоменка).
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент(скрыпка), педагагічная практыка, прафесійна-арыентаваная практыка, азнаямленчая практыка, выканальніцкая практыка


Нарадзілася 26 красавіка 1961 у г.Новасібірску (Расія).

З 2009 года выкладчык кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (цяпер кафедры струнных смычковых інструментаў) па сумяшчальніцтве, дацэнт (2020).

1985-1987 гг. – артыст аркестра Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

1987-2018 гг. – артыст ансамбля салістаў «Класік-Авангард».

З 2004 г. па цяперашні час – выкладчык па класе скрыпкі ў Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2011 г.), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2018 г.), лаўрэат Нацыянальнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2012 г.). Таксама ўзнагароджана граматамі за высокае педагагічнае майстэрства і падрыхтоўку лаўрэатаў розных конкурсаў. Ёй аб’яўлена падзяка міжнародным дабрачынным фондам У.Співакова за дакладнае служэнне высакародным ідэалам мастацтва.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу ім. Г. Веняўскага (1979 г.), Рэспубліканскага конкурсу скрыпачоў (1983 г.).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае з сольнымі праграмамі і ў ансамблях.

Сярод выхаванцаў А.А. Мальцавай – лаўрэат міжнародных конкурсаў В.Сідарук.