Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Трэццякова Марына Мікалаеўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі
Адукацыя: 1993 – Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім.А.В.Луначарскага па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне”, 2005 – Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці “Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне”
Выкладаемыя дысцыпліны: Оперны клас, Аналіз балетнага клавіра


Нарадзілася 21.02.1969 ў г.Гомель.

З 2009 года працуе на кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў, Член Асацыяцыі оперна-сімфанічных дырыжораў, з 2005 года дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, дырыжор ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Музычная капэла “Санорус” Мінскай вобласці”.

Гастралявала ў Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі, Італіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі.

Супрацоўнічае з музычнымі калектывамі: сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам А.Анісімава; аркестр опернай студыі кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Рэпертуар дырыжора:

“Паяцы” Р.Леанкавала;

“Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара” Г.Даніцэці;

“Лебядзінае возера” П.Чайкоўскага;

“Шчаўкунок” П.Чайкоўскага;

“Жызэль” А.Адана;

“Шэхеразада” М.Рымскага-Корсакава;

“Іспанскія мініяцюры” (музыка народная);

“Тысяча і адна ноч” Ф.Амірава;

“Асоль” У.Саўчыка;

“Ноч у Венецыі” І.Штрауса;

“Цыганскі барон” І.Штрауса;

“Казкі Венскага лесу” (гала-канцэрт) І.Штрауса;

“Вясёлая ўдава” Ф.Легара;

“Прынцэса цырка” І.Кальмана;

“Таемны шлюб” (“Граф Люксенбург”) Ф.Легара;

“Капялюш Напалеона” О.Штрауса;

“Вестсайдская гісторыя” Л.Бернстайна;

“Баль у Савоі” П.Абрахама;

“Трыстан і Ізольда” А.Сімана;

“Джэйн Эйр” К.Брэйтбурга;

“Вяселле ў Малінаўцы” Б.Аляксандрава;

“Юнона” і “Авось” А.Рыбнікава;

“Магія кахання” (музычнае шоу);

“Навагодняе кабарэ”(тэатралізаваны гала-канцэрт);

“Начное брадвейскае шоу ў музеі пад адкрытым небам” (канцэртная праграма);

“Залатое кураня” У.Уланоўскага;

“Прыгоды брэменскіх музыкантаў” Г.Гладкова;

“Устойлівы алавяны салдацік” С.Баневіча.

Праца ў якасці музычнага кіраўніка і дырыжора-пастаноўшчыка спектакляў: “Юбілей” С.Картэса; “Спячая прыгажуня” П.Чайкоўскага; “Сон Дон Кіхота” Л.Мінкуса; “Клеапатра” Г.Шайдулавай; “Вішнёвы сад” на музыку Г.Свірыдава, П.Чайкоўскага, А.Хадоска; “Лятучая мыш” І.Штрауса; “Містэр Ікс” І.Кальмана; “Мая жонка – ілгуння” В.Ільіна і В.Лукашова; “Вясельны базар (Аршын мал алан)” У.Гаджыбекава; “Прыгоды Кая і Герды (Снежная каралева)” Г.Шайдулавой; “Джунглі. Новы год”; “Вяселле ў стылі рэтра” А.Журбіна; “Юнона” і “Авось” А.Рыбнікава; “Тытанік” А.Хадоска.

Канцэртныя праграмы:

“І на вайне жыве каханне”;

“Да юбілею Станіслава Манюшкі”;

“О, калі б мог выказаць ў гуку… “;

“Шэдэўры опернай класікі”;

“Ад аперэты да мюзікла”;

“З любоўю да Італіі”;

“Багемская рапсодыя”;

“Хіты Абба”;

“Мы будзем іншымі” (хіты року);

“Беларускі сувенір”.

Сімфанічныя праграмы рускіх і замежных кампазітараў: Творы П.Чайкоўскага, М.Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава, С.Рахманінава, Э.Грыга, Ф.Ліста, Ф.Мендэльсона, Р.Шумана, В.Моцарта, К.Вебера, Э.Лало, Ф.Пуленка і г.д.

Творчыя дасягненні:

2013 – Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці за стварэнне яркіх музычных вобразаў у музычнай камедыі У.Гаджыбекава “Аршын мал алан”;

2015 – Ганаровая грамата Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска;

2016 – Ганаровая грамата Галоўнага ўпраўлення культуры ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;

2016 – Ганаровая грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;

2016 – Дыплом лаўрэата абласнога конкурсу “Творчы Алімп Міншчыны” ў намінацыі “Прафесійнае мастацтва” за высокія творчыя дасягненні ў 2016 годзе;

2017 – Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;

2017 – Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў;

2018 – Лаўрэат прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў намінацыі “Музычнае мастацтва”;

2018 – Ганаровы знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму;

2019 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры;

2019 – Ганаровая грамата Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры, захаванне і развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, духоўнае ўзбагачэнне насельніцтва краіны, высокую прафесійную адказнасць, удзел ва ўзмацненні аўтарытэту прафесійнага руху Беларусі і ў сувязі з асабістым юбілеем.

 

 

pic pic pic