Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Выдынныя выпускнікі кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

  • Ганна Маторная, галоўны рэжысёр Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшы спектакль музычнага тэатра” (мюзікл “Мая цудоўная лэдзі” Ф.Лоу), лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшая работа рэжысёра ў оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” У.Солтана”; уладальнік медаля Францыска Скарыны;
  • Аксана Волкава, салістка Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат расійскай опернай прэміі Casta Diva; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;
  • Раду Паклітару, пераможца міжнародных конкурсаў балетмайстраў і стваральнік тэатра “Кіеў мадэрн-балет”;
  • Любоў Андрэева, прыма-балерына Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана, лаўрэат прэмій “Залатая маска” і “Залаты сафіт”;
  • Канстанцін Геронік, вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі, уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі Саюза тэатральных дзеячаў “Хрустальная кветка”;
  • Ірына Яромкіна, вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;
  • Алег Яромкін, вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
  • Сяргей Мікель, галоўны балетмайстар класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі” за пастаноўку балета “Вішнёвы сад”; уладальнік Гран-пры VII Міжнароднага фестывалю-конкурсу сольнага танца імя М.Эсамбаева (клас В.М.Елізар’ева);
  • Ірына Варфаламеева, лаўрэат 1 Прэміі Міжнароднага танцавальнага конкурсу “Fairy dance” у намінацыі “класічная харэаграфія” (клас Н.М.Фурман).
pic pic pic