Пасада: Прафесар кафедры камернага ансамбля
Вучонае званне: Дацэнт (1990)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1964, клас И.П.Паліводы), там жа асістэнтура-стажыроўка (1973) пад кіраўніцтвам М.А.Бергера
Выкладчык дысцыплін: Камерны ансамбль
Піяністка, педагог, прафесар кафедры камернага ансамбля (2018).
З 1973 выкладае на кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Працавала на пасадзе дэкана аркестравага факультэта ( 1991-1996 ), з’яўлялася старшынёй прафсаюза акадэміі ( 1989-2009 ), членам Савета акадэміі музыкі (1991-2011), членам Савета аркестравага факультэта, працягвае актыўна ўдзельнічаць у працы прафсаюза акадэміі.
З’яўлялася артыстам Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1964-1979), супрацоўнічала з аркестрам народных інструментаў пад кіраўніцтвам Г.І.Жыхарава, у складзе сімфанічнага аркестра БДФ выконвала партыі фартэпіяна, чэлесты і клавесіна. Выступала ў камерных ансамблях розных саставаў. У розныя гады яе партнёрамі былі скрыпачы: В.Звягинцава, В.Чарныш, І.Лубоцкая, Л.Умнова, Р.Крывель, Л.Красоўская, А.Пишчальнікаў; віяланчэлісты: М.Эскіна, Л.Зімовіна, В.Сагон, Н.Кажгаліева; духавікі: Р.T, С.Сізко (флейта), А.Прыходзька (габой), М.Фінберг (трамбон). Канцэрты праходзілі ў розных гарадах Беларусі, у Польшчы. У канцэрце да 100-годдзя Э.Тырманд выступіў дуэт Л.Дзядук-М.Пішчык ( 2017 ).
Выпусціла больш за 510 студэнтаў, 6 асістэнтаў-стажораў, 12 магістрантаў ( 4 з КНР ), звыш 40 студэнтаў абаранілі дыпломныя работы па спецыяльнай педагагічнай падрыхтоўцы. Падрыхтавала 7 лаўрэатаў і 11 дыпламантаў міжнародных конкурсаў (Польшча, Чэхія, Украіна, Беларусь, Літва), 11 лаўрэатаў адкрытага кафедральнага конкурсу ім. Ю.Корсака. Дуэт А.Яскельчык-Ю.Галуза – стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана дыпломамі за педагагічнае майстэрства на конкурсах ім. Дз.Бартнянскага і Е.Станковіча ( Украіна ), ім. М.К.Агінскага ( Беларусь ) і конкурсе студэнцкіх навуковых прац « Alma Mater » ( Мінск ).
Выпускнікі класа Л.Л.Дзядук працуюць практычна ва ўсіх аркестрах, музычных школах і вучылішчах рэспублікі і за яе межамі. Гэта Заслужаны артыст РБ, канцэртмайстар ДАСА РБ Ю.Стефанович, дац. кафедры спец. ф-але БДАМ, канд. мастацтваў. Н.Громава, дац. кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ А.Вашкевіч, дац. кафедры кам. ансамбля БДАМ Ж.Варламова, канцэртмайстар музычнай капэлы «Сонорус» А.Карпенка, загадчык кафедры скрыпкі БДАМ М.Пішчык, старшы выкладчык кафедры камернага ансамбля БДАМ А. Бараненкава, старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ Ю.Ермалаева, кампазітар Е.Гуціна, Г.Астроўская ( Канада ), І.Бужиньска (Іспанія), І.Малачкова.
Член журы Міжнародных конкурсаў ім. М.К. Агінскага ( Смаргонь ), «Музычны вернісаж» ( г.Пенза ), ім. К.Бацевіча ( г. Вроцлаў ), ім. М.Ельскага( г.Мінск ), Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Ільвяня» ( г.Ліда ).
Старшыня ДЭК па камерным ансамблі ў каледжах Мінска, Віцебска, Брэста.
Чытала лекцыі і вяла практычныя заняткі на ФПК акадэміі музыкі. Надрукавала 4 навучальныя праграмы па камерным ансамблі для магістрантаў, студэнтаў акадэміі, навучэнцаў каледжаў, ФПКП.
Удзельнічала ў 7 рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях (Мінск, Масква).
Публікацыі: