Пасада: Выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (педагог-рэпетытар-харэограф), 2020
Выкладаемыя дысцыпліны: Танец і рытміка, Пастаноўка танца, Асновы сцэнічнага руху, Сцэнічны бой
Нарадзілася 31.08.1997 г.у г.Мінску.
З 2020 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі.
З 2016 па 2020 гг. – артыстка балета вышэйшай катэгорыі ў трупе класічнага балета БДАМТ. Гастралявала ў Велікабрытаніі, Германіі, Фінляндыі, Літве, Латвіі, Паўночнай Карэі, Расіі, Польшчы. Праходзіла стажыроўку ў галіне сучаснай харэаграфіі ў г.Равела (Італія, 2015).
Пастаноўшчык харэаграфіі ў зінгшпіле “Басцьен і Басцьена” (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2021), рэпетытар танцаў у оперы С.В.Рахманінава “Алека” (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022).
У 2021 годзе прайшла навучанне па дадатковай адукацыйнай праграме стажыроўкі ў федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі “Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А.Рымскага-Корсакава” на вакальна-рэжысёрскім факультэце кафедры опернай падрыхтоўкі і кафедры рэжысуры балета.